Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УВАЙСЬЦІ Ў СКЛАД РАСЕІ ГАТОВЫЯ МЕНШ ЗА 10% НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ


Уладзімер Глод, Менск

Такія зьвесткі прывёў сёньня падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску “Беларусь—Расея: працяг інтэграцыі” кіраўнік сацыялягічнай лябараторыі “NOVAK” Андрэй Вардамацкі. Паводле ягоных словаў, гэта вынікі апошніх апытаньняў і публічна яны ўпершыню агучаныя сёньня.

Аб’ядноўвацца згодна з дамовай аб стварэньні саюзнай дзяржавы згодныя 15,6% апытаных. Мадэль Эўразьвязу падабаецца 33,5% рэспандэнтаў.

Супраць любой формы аб’яднаньня выступаюць 18,7%, а 27,6% да гэтага часу ня вызначыліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG