Рагачоўскія камуністы сталі клапаціцца пра маўзалей пасля таго, як вычыталі ў газэце “Праўда”, што расейскі ўрад адмовіўся выдаткоўваць сродкі на падтрыманьне маўзалея “правадыра сусьветнага пралетарыяту”.
У Рагачове гэта ўжо ня першая падобная акцыя. Грошы на маўзалей тут зьбіралі і гадоў з шэсьць таму, калі партарганізцыю ўзначальвалі цяперашнія кіраўнікі мясцовай улады.
Шмат хто з рагачоўцаў зьдзіўляецца падобным ініцыятывам, бо ў горадзе і зараз недабудаваная дзіцячая музычная школа. Пад пагрозай абвалу ўзьведзеныя сьцены незакончанай спартовай залі ў сярэдняй школе №4.