Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ


Алесь Грыневіч, Прага

Прэмію імя Гедройца прызначае Люблінскі ўнівэрсытэт. Ежы Гедройц нарадзіўся ў Менску ў 1906 годзе; пасьля Другой Усясьветнай вайны пачаў выдаваць у Парыжы польскамоўны часопіс “Культура”, рэдактарам якога быў да самай сваёй сьмерці ў 2000 годзе. Урачыстае ўручэньне сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройца адбудзецца ў Любліне 23 кастрычніка.

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ. Опэрны сьпявак Пласіда Дамінга атрымаў ганаровы тытул рыцара за свой ўнёсак у музыку і за дабрачыннасьць. Іспанскі тэнар, які сьпяваў болей опэрных партыяў, чым любы іншы тэнар у гісторыі, атрымаў рыцарскую ўзнагароду з рук міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэка Стро ў брытанскім пасольстве ў Вашынгтоне. Паколькі Дамінга не брытанскі грамадзянін, ён, нягледзячы на рыцарскае званьне, ня можа ўжываць ганаровы тытул “Сэр” перад сваім імём. Аднак ён зможа ставіць пасьля свайго подпісу скарот K.B.E. – рыцар-камандор Брытанскай імпэрыі.

АЎСТРАЛІЯ. Вядомы рок-сьпявак Нік Кейв выпусьціць на пачатку наступнага году новы альбом і сынгл. “Нактурама” (Nocturama) будзе дванаццатым студыйным альбомам ягонага гурту. Новы дыск запісваўся ў аўстралійскім горадзе Мэльбурне.

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ. Найбольш каштоўная скульптура эпохі Рэнэсансу ў калекцыі нью-ёркскага музэю “Мэтраполітэн” звалілася на падлогу і моцна пашкодзілася. Кіраўніцтва музэю кажа, што гэта ня быў акт вандалізму – паросту ня вытрымаў драўляны пастамэнт. Мармуровая статуя 15-га стагодзьдзя “Адам” працы Туліа Лямбарда лічыцца найбольш знакамітай італьянскай скульптурай па-за межамі Італіі.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. За апошні год значна знізіўся гэтак званы “індэкс продажу мастацтва”. Ён падлічваецца з паказчыкаў большасьці мастацкіх аўкцыёнаў сьвету. За сэзон ад жніўня 2001 да жніўня 2002 году агульныя продажы склалі 2,35 мільярду даляраў – гэта на 300 мільёнаў меней, чым у папярэдні сэзон. Дарэчы, менавіта ў гэты пэрыяд адна з карцінаў Рубэнса была прададзеная за рэкордную суму – 50 мільёнаў брытанскіх фунтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG