Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІІ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Інфармацыя з арбітальнай абсэрваторыі дазволіць хутка вызначыць лякалізацыю кожнай магутнай крыніцы гама-прамянёў, незалежна ад таго, ці гэта”чорная дзірка”, ці нэйтронная зорка, звышновая альбо пульсар. Кошт праекту блізу паўмільярду даляраў.

ЗША. Мэдычныя службы Злучаных Штатаў у барацьбе зь ліхаманкай Заходняга Нілу ўжываюць дадзеныя спадарожнікаў НАСА. Больш як 30 відаў камароў распаўсюджваюць вірус гэтай хваробы, які ўпершыню быў выяўлены ў даліне Нілу. Пераважна людзі даволі лёгка пераносяць гэтую хваробу, але ў некаторых, пераважна сталага веку людзей, ад укусу такога камара можа разьвіцца энцыфаліт. Ад ліхаманкі Заходняга Нілу толькі сёлета ў ЗША памерлі 146 чалавек. Спадарожнікі НАСА, якія з палярных арбітаў вядуць маніторынг расьліннасьці, тэмпэратуры й вільготнасьці паветра, вызначаюць месцы, дзе колькасьць камароў-разносчыкаў ліхаманкі Заходняга Нілу можа хутка павялічыцца.

ШАТЛЯНДЫЯ. Шатляндзкая кампанія “Электронныя водары” ("Electronic Aromas") працуе над тэхналёгіяй, якая дазволіць перадаваць пахі пры дапамозе мабільных тэлефонаў наступнага пакаленьня 3G. Кіруе кампаніяй доктар Джордж Дод з дасьленай групы ўнівэрсытэту Ўорвіка (Olfaction Research Group at Warwick University). Зразумела, што пах не перадаецца праз электронныя сродкі сувязі, але адмысловая “абойма” пахаў, умантаваная ў тэлефон, можа актывізавацца пры запыце адпаведнага нумару.

ІЗРАІЛЬ. Ізраільскія спэцслужбы, паліцыя і аддзелы барацьбы супраць тэрарызму атрымалі фантастычнае падмацаваньне – маленькія лётальныя апараты ў выглядзе мятлікаў, пчолаў і стракозаў. Памер гэтых крылатых – менш за15-ці сантымэтраў. Вага – 100 грамаў. Усе прыборы ўзброеныя оптыкай, якая дазваляе рабіць здымкі ў які заўгодна час і пры любым надвор’і. Таксама на “борце” знаходзяцца прыборы, якія даюць магчымасьць выяўляць выбуховыя і атрутныя рэчывы. Адмысловыя звышадчувальныя мікрафоны могуць запісаць нават шэпты. Некаторыя з гэтых апаратаў, якія лётаюць бяз гуку, прызначаныя для разьведкі ў закрытых памяшканьнях.

ЗША. Дасьледчыкі з тэхналягічнага інстытуту ў штаце Джорджыя (Georgia Institute of Technology) распрацоўваюць тэхналёгію, якая дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па ягонай паходцы (Gait recognition technology). Мяркуецца, што новая сыстэма паспрыяе барацьбе супраць тэрарыстаў, а таксама мэдычнай дыягностыцы. Навукоўцы лічаць, што ідэнтыфікацыя па паходцы – гэта новы біямэтрычны спосаб – гэта значыць такая самая ўнікальная біялягічная альбо паводзінавая характарыстыка чалавека, як і адбіткі пальцаў. Дасьледваньні, якія фінансуе Пэнтагон, ідуць ужо два гады, але пакуль нгавукоўцы могуць ідэнтыфікаваць толькі аднаго чалавека з кожных 100 тысячаў.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Брытанская кампанія Крэйзі Мобіл (Crazy Mobile), якая прадае мэлёдыі выкліку, лягатыпы і іншыя падобныя тавары, зрабіла новую распрацоўку – ВайлдТонс (WildTones). Сыстэма ВайлдТонс, распрацаваная кампаніяй Вайлдфайр Самунікэйшнс інк. (Wildfire Communications, Inc.) дазваляе карыстальнікам мабілных тэлефонаў ствараць цалкам індывідуальныя мэлёдыі выкліку. Дастаткова набраць нумар доступу да ВайлдТонс, прабляяць у слухаўку ўлюбёную мэлёдыю, і яна адразу ж вернецца да ўладальніка апарату праз SMS у выглядзе мэлёдыі выкліку.

МАНГОЛІЯ. Мангольскія навукоўцы вывелі новую пароду авечак “Сартуул”, якая значна пераўзыходзіць іншыя мясцовыя пароды паводле колькасьці і аб’ёму мяса й воўны. Апрача гэтага “Сартулл” цудоўна прыстасаваная да рэзка кантынэнтальных прыродна-кліматычных умоваў і стэпавых раёнаў Манголіі. Новая парода – вынік 30-гадовай сэлекцыйна-племянной працы навукоўцаў Сельскагаспадарчай акадэміі краіны.

ЗША. У бліжэйшыя месяцы на Аляску выправіцца навуковая экспэдыцыя, якая пастараецца спраўдзіць інфармацыю жыхароў вёсак Таджыак і Манакатак пра вялікую птушку, чый размах крылаў перавышае 14 футаў (блізу 4.5 мэтраў). Словы вяскоўцаў пацьвярджае пілёт адной з прыватных авіякампаніяў, які бачыў у гэтым раёне гіганцкую птушку. На думку вядомага арнітоляга Філа Шэмфа, сьведкі відавочна перабольшваюць памеры птушкі. Зь ягоных словаў, птушкі падобных габарытаў вымерлі прыблізна 100 тысячаў гадоў таму. Навуковец лічыць, што гаворка ідзе пра незвычайна буйны экзэмпляр “марскога арла Стэлера” (Haliaeetus pelagicus) які ў паўтара разу большы, чым знакаміты белагаловы арол, што зьяўляецца сымбалем Амэрыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG