Нагадаем, што апошнім часам Аляксандар Старыкевіч быў галоўным рэдактарам прафсаюзнай газэты “Беларускі час”, адкуль звольнены новым Старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Леанідам Козікам. Мы патэлефанавалі ў Брусэль і папрасілі Аляксандара Старыкевіча распавесьці, на што ён зьвяртаў увагу падчас атрыманьня ўзнагароды.
(Старыкевіч: ) “Адзін з галоўных тэзысаў маёй прамовы быў: Беларусь – гэта добрая краіна, якая апынулася ў складаным становішчы, якое цяпер вымагае ўвагі і падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці – і ў галіне прэсы, і ў галіне недзяржаўных арганізацыяў, правоў чалавека.
Да пэўнай ступені мне ўдалося прыцягнуць увагу эўрапейскіх палітыкаў. Я гаварыў і пра сытуацыю са сродкамі масавай інфармацыі, і з прафэсійнымі саюзамі,і з палітычнымі забойствамі. Адбылася ня толькі прамова, але і гутарка з шэрагам досыць высокапастаўленых асобаў”.
(Карэспандэнт: ) Якая Ваша далейшая праграма знаходжаньня ў Брусэлі?
(Старыкевіч: ) “У мяне ўжо адбылася сустрэча з дэпутаткай Эўрапарлямэнту Глен Кінак. Шэраг сустрэчаў у мяне прайшлі як у сябра Рады БНР. Потым адсюль я палячу ў Гэльсынкі, дзе плянуецца сустрэча зь міністрам замежных справаў і з шэрагам іншых асобаў”ю