Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГІЛЁЎСКІ АКТЫЎ КПБ ПРАЗЬ ДЗЯРЖАЎНУЮ ГАЗЭТУ ЗАКЛІКАЕ ВЯРНУЦЦА Ў СВАЕ ШЭРАГІ БЫЛЫХ СЯБРОЎ КПСС


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Актыў арганізацыі заявіў аб сваёй падрымцы курсу Аляксандра Лукашэнкі ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы, накіраванага ў прыватнасьці “на ўзняцьце аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне і супрацьстаяньне імпэрыялізму і глябалізму ЗША”.

Кіраўніцтва абласной арганізацыі КПБ заклікала былых сяброў КПСС, якія прыпынілі сваю партыйную дзейнасьць ці сталі прыхільнікамі іншых палітычных партыяў, вярнуцца ў КПБ ды “адрадзіць яе славу як перадавога атраду КПСС”, “ня верыць фальсыфікатарам гісторыі, ідэалягічным “перавёртышам” і паклёпнікам на савецкую ўладу”.

Зварот КПБ сёньня надрукаваны ў абласной газэце “Магілёўскія ведамасьці”, заснавальнікам якой зьяўляецца Магілёўскі аблвыканкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG