Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

"Праскі акцэнт". 6 кастрычніка

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што калі Захад ня будзе кампэнсаваць Беларусі выдаткі на затрыманьне незаконых мігрантаў, якія імкнуцца на Захад, то з пачатку наступнага году Беларусь ня будзе стрымліваць міграцыйную хваля.

Наколькі вялікія выдаткі нясе Беларусь у змаганьні з незаконай міграцыяй? Ці мае яна міжнародны абавязак гэта рабіць? Ці можа Захад пайсьці ў гэтым пытаньні насустрач афіцыйнаму Менску? Якія наступствы для самой Беларусі будзе мець рэалізацыя міграцыйнага ўльтыматуму Лукашэнкі? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” адмыслоўцы зь Беларусі, Нямеччыны і Расеі. Перадачу падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


“Сымбаль веры”. 5 кастрычніка

6 ліпеня сёлета ў нашым эфіры прагучаў выпуск “Сымбаля веры”, прысьвечаны новаму расколу ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царкве. Гаворка ў ім ішла пра тое, што за пяць дзён да сьмерці мітрапаліт Мікалай Мацукевіч адлучыў епіскапа Аляксандра Салагуба ад царквы за самавольнае прысваеньне ўлады. У той перадачы доктар Янка Запруднік тлумачыў, чаму такое рашэньне было прынятае, а епіскап Аляксандар Салагуб заяўляў, што адлучыць епіскапа ад царквы паводле праваслаўных канонаў можа толькі сабор епіскапаў, які ў БАПЦ складаўся на той момант з трох епіскапаў, і адзін мітрапаліт прыняць такое рашэньне ня меў права. Мы са свайго боку абяцалі інфармаваць слухачоў аб разгортваньні сытуацыі.

У суботу 5 кастрычніка чарговы выпуск перадачы “Сымбаль Веры” будзе прысьвечаны далейшым драматычным падзеям у БАПЦ.


“Па-за тактам”: Два ў адным. Камэрная ды тэатральная музыка Ўладзімера Кур’яна. 5 кастрычніка

Што дазволена кампазытару пры напісаньні музыкі да драматычнага спэктакля? Якімі якасьцямі павінен валодаць такі кампазытар? Ці можа тэатральная музыка зажыць самастойным жыцьцём пасьля таго, як спэктакль сыходзіць з афішы? Пра гэта ў чарговым выданьні праграмы “Па-за тактам” разважае кампазытар Уладзімер Кур’ян. Гутарку вядзе Зьміцер Падбярэскі.


“Суботні дыялёг”. Ірына Халіп гутарыць з Валянцінай Трыгубовіч. 5 кастрычніка

Актывісты ініцыятывы “За свабоднае веравызнаньне” сьцьвярджаюць, што новы закон “Аб свабодзе веравызнаньняў” можа выклікаць у Беларусі канфлікты на рэлігійнай глебе. У чым галоўная небясьпека новага закону? — аб гэтым у “Суботнім дыялёгу” разважае сябра гэтае ініцыятывы, грамадзкі і рэлігійны дзеяч Валянціна Трыгубовіч.


“Вольная студыя”. 6 кастрычніка

Кажуць, што талент — гэта заданьне Бога, і яго трэба выконваць. Але бывае так, што мастак з розных прычынаў выконвае Божае заданьне ня вельмі старанна. Нешта падобнае адбылося і са сьпявачкай Вольгай Цярэшчанкай. Той, хто трапляў на яе канцэрты пры канцы 80-х гадоў, да гэтае пары памятае моцны й прыгожы голас Вольгі. На жаль, цягам апошніх дзесяці гадоў сьпявачка выступае вельмі рэдка, а набыць яе запісы практычна немагчыма. І вось прыемная навіна — у Швэцыі выйшаў кампакт-дыск Вольгі Цярэшчанкі, а сама яна будзе госьцяй Міхася Скоблы ў нядзельнай “Вольнай студыі”.


“Беларускі Інтэрнэт”. 6 кастрычніка

Тэмы перадачы:

- дзе ў Інтэрнэце можна пачытаць пра хаду саміту СНД у Кішэнэве;

- прадстаўнікі розных рэлігіяў Беларусі ў Сеціве абмяркоўваюць новы закон аб веравызнаньні;

- “Белорусская газета” праводзіць рэйтынг запамінальных асобаў Беларусі;

- Ці можа Беларускі інтэрнэт быць акупляльным? Партал tut.by гэтага дасягнуў. Інтэрвію з дырэктарам Юрыем Зісерам.

- Як беларус Аляксандар Рубацкі атакаваў расейскую мульціплацёжную кампутарную сыстэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG