Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СВАЯКІ ЗЬНІКЛЫХ ЗАКЛІКАЛІ ДЭПУТАТАЎ ПАЛАТЫ ПРАСТАЎНІКОЎ СТВАРЫЦЬ НОВУЮ КАМІСІЮ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Стварыць камісію дзеля расьсьледаваньня справаў зьніклых і правесьці парлямэнцкія слуханьні па гэтай праблеме заклікалі дэпутатаў палаты прадстаўнікоў маці й жонкі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. Зварот падпісалі таксама іхныя юрыдычныя прадстаўнікі Гары Паганяйла, Алег Воўчак і старшыня Беларускага Гельсынскага камітэту Тацяна Процька.

Зінаіда Ганчар спадзяецца, што нават кішэнны Лукашэнкаў парлямэнт ня можа абысьці ўвагай праблему зьнікненьня лідэраў апазыцыі:

(Ганчар: ) “Дэпутаты, якіх абіралі беларускія выбарцы, проста абавязаныя стварыць такую камісію і заняцца парлямэнцкім расьсьледаваньнем. Яны ня могуць больш не заўважаць праблему, якой ужо занялася камісія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, якой занепакоеныя расейскія дэпутаты. Канечне, гэта парлямэнт са слабымі паўнамоцтвамі, але я мяркую, і ў ім ёсьць людзі, якія любяць сваю краіну і сумленна ставяцца да сваіх абавязкаў. Павінныя быць такія людзі. Проста не хацелася б думаць, што ўсё згублена ў гэтай краіне”.

Спадарыня Ганчар паведаміла, што спадзяецца асабіста на дэпутата Валерыя Фралова і некаторых іншых дэпутатаў, якія могуць паспрабаваць паставіць гэтае пытаньне на парадак дня сэсіі.

Між тым, нагадаем, што днямі прапанову Валерыя Фралова пра стварэньне падобнай парлямэнцкай каміісіі ўжо адхіліла на сваім паседжаньні рада палаты прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG