Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Сымбаль веры”. 28 верасьня

Існуюць тры вялікія цалкам асобныя рэлігіі: юдаізм, хрысьціянства і іслам, якія, аднак, маюць супольныя карані. Традыцыйна склалася перакананьне, што габрэі адкінулі Хрыста як Збавіцеля, забілі Яго і дагэтуль чакаюць прыходу сапраўднага Мэсіі. Аднак ёсьць габрэі, якія вызнаюць юдэйскую веру і разам з тым вераць у Ісуса Хрыста. Гэта так званыя “мэсіянскія юдэі”, і пра іх пойдзе гаворка ў наступным выпуску “Сымбалю веры”.

У перадачы ўдзельнічаюць: равін з Мэсіянскага Цэнтру абшчыны з Санкт-Пецярбургу Аляксандар Кікінзон і сябра Габрэйскай Інфармацыйна-Асьветніцкай Лігі “Маген” з Масквы Дзімітры Топчый. Вядзе перадачу Кастусь Бандарук.


"Праскі акцэнт". 29 верасьня

Новая перадача сэрыі “Праскі акцэнт” прысьвечаная праблеме супрацоўніцтва Беларусі з Іракам у ваеннай галіне. На мінулым тыдні брытанскі штотыднёвік “Observer” абвінаваціў у гэтым афіцыйны Менск. Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію ВВС у чарговы раз катэгарычна абверг абвінавачаньні.

Ці існуюць дакладныя доказы наяўнасьці такіх зьдзелак? Якім ваенным абсталяваньнем і праз каго Беларусь можа гандляваць з Іракам? Якім можа быць адказ на гэты гандаль з боку міжнароднай супольнасьці?

Гэтыя праблемы абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” аглядальнік газэты “Беларускі рынак” Аляксандар Алесін, супрацоўнік ірацкай службы нашага радыё Камран Аль-Карадагі, выкладчык маскоўскага інстытуту міжнародных зносінаў Кірыл Коктыш і наш лёнданскі карэспандэнт Мікола Пачкаеў. Праграму падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


“Вольная студыя”. 29 верасьня

На гэтым тыдні прайшоў 14-ы пазачарговы зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, на якім быў абраны новы кіраўнік — трыццацігадовы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алесь Пашкевіч.

Кандыдат ад уладаў пры таемным галасаваньні прайграў вылучэнцу дэмакратычнай незалежніцкай плыні. Прадстаўнікі ўладаў пасьля абвяшчэньня вынікаў мелі сумныя твары, а сёй-той з чыноўнікаў, мабыць, не па сваёй волі, на другі дзень мусіў сысьці ў адпачынак.

У нядзельнай “Вольнай студыі” слухайце гутарку Міхася Скоблы з новаабраным старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесем Пашкевічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG