Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КОЛЬКІ Ў БЕЛАРУСІ БЕСПРАЦОЎНЫХ?


Міхал Стэльмак, Менск

Аднак сапраўднае беспрацоўе — зьява ў Беларусі куды больш маштабная, чым падае афіцыйная статыстыка. Незалежныя экспэрты лічаць, што поўнасьцю ці часткова ў краіне не працуе кожны чацьверты, а ў некаторых рэгіёнах — кожны трэці жыхар працаздольнага ўзросту.

Нават намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валеры Паўлаў у часе нядаўняй сустрэчы з журналістамі мусіў прызнаць, што фактычны ўзровень беспрацоўя пераўзыходзіць афіцыйны ў сем–восем разоў. На ягоную думку, людзі не рэгіструюцца ў органах занятасьці з прычыны нізкай дапамогі на беспрацоўе, сярэдні памер якой складае 16,4 тысячы рублёў.

Аднак каб атрымаць нават гэтыя грошы, беспрацоўны мусіць выконваць пэўныя абавязкі. У прыватнасьці, грамадзяне гэтай катэгорыі мусяць браць удзел у так званых грамадзка аплачваных работах. Таму беспрацоўныя лічаць за лепшае знаходзіцца ў ценю, чым зьвяртацца ў дзяржаўную службу занятасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG