Магілёўскія прадпрымальнікі плянуюць 1 кастрычніка сабрацца на Савецкай плошчы абласнога цэнтру і на знак пратэсту сядзець ля помніка барацьбітам за савецкую ўладу. Гэтая акцыя разьлічаная на адзін дзень.
Тлумачыць намесьнік кіраўніка Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Магілёва Юры Рыжкоў:
(Рыжкоў: ) “Прадпрымальнікі вырашылі страйкаваць толькі адзін дзень, але правесьці на гэты раз сядзячы страйк. Яны матывавалі гэтае рашэньне тым, што і так занадта страцілі, не выходзячы на працу болей за два тыдні”.
Магілёўскія прадпрымальнікі лічаць, што пакуль ім не ўдалося дабіцца ад уладаў — мясцовых і рэспубліканскіх — нічога істотнага дзеля паляпшэньня свайго становішча. Калі яно ня зьменіцца да лепшага за кастрычнік, магілёўцы маюць намер 1 лістапада пачаць бестэрміновы страйк.
У некаторых раёнах Магілёўскай вобласьці, паводле інфармацыі са Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў, — у прыватнасьці, райцэнтры Асіповічы — гандляры на рынках настроеныя больш рашуча за магілёўскіх калегаў і маюць намер падтрымаць агульнарэспубліканскі бестэрміновы страйк з 1 кастрычніка.