Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗМАГАНЬНЕ СУПРАЦЬ ШАЛЕНСТВА ЖЫВЁЛАЎ МОЖА СТАЦЦА НЕБЯСЬПЕЧНЫМ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Прэпарат, якім узброеныя адмысловыя санітарныя брыгады, уяўляе сабою сьмяротную небясьпеку ўжо ў выніку ін’екцыі 100 мг прэпарата. А ў кожным патроне-шпрыцы ўтрымліваецца 500-700 мг гэтага рэчыва.

Брыгады працуюць ад 0 гадзінаў да 6-й раніцы, аднак у Віцебску ўжо здараліся выпадкі, калі гаспадарам даводзілася бараніць уласных хатніх гадаванцаў, якія падчас прагулак падаваліся “санітарам” патэнцыйна небясьпечнымі. Да таго ж санітары – далёка не “варашылаўскія стралкі”, і іхнай выпадковай ахвярай можа стацца любы жыхар гораду…

Распаўсюджаньне шаленства жывёлаў насамрэч выклікае трывогу жыхароў Віцебшчыны, зафіксаваны нават адзін летальны сыход ад гэтае хваробы. Аднак Віцебскае таварыства “Сябры жывёлаў” прапануюць змагацца з хваробаю больш гуманнымі сродкамі: замест укладаньня грошай у “санітарнае ўзбраеньне” дабудаваць нарэшце прытулак для жывёлаў, дзе будзе праводзіцца плянавая стэрылізацыя дзеля скарачэньня “бадзяжнага пагалоўя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG