Юлія Чыгір просіць судзьдзяў найвышэйшай судовай інстанцыі краіны перагледзець гэтыя прысуды, бо, як яна лічыць, сям’ю Чыгіроў перасьледуюць за палітычную пазыцыю экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра.
Нагадаем, месяц таму Міхаіл Чыгір таксама быў асуджаны на ўмоўнае пазбаўленьне волі, але гэты прысуд пакуль не ўступіў у дзеяньне. “З нашай сям’і толькі сын Аляксей, які пасьпеў зьехаць за межы Беларусі, пазьбег пакараньня. Пасьля таго, як Міхаіл Чыгір на знак пратэсту пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ера, вядзецца пасьлядоўны перасьлед нашай сям’і”, — кажа Юлія Чыгір.