Фармальнай падставай адстаўкi Мiкалая Каўша была ягоная ўласная заява аб сыходзе з займанай пасады. Але падчас выступу на пазачарговым пленуме абласнога прафсаюзу работнiкаў адукацыi й навукi спадар Коўш паведамiў, што цяперашняе прафсаюзнае кiраўнiцтва фактычна выставіла яму ўльтыматум. Зроблена гэта было з мэтай не дапусьцiць удзелу берасьцейскага прафсаюзнага актывiста ў зьезьдзе Фэдэрацыi прафсаюзаў 18 верасьня.
Паводле словаў Мiкалая Каўша, ультыматум фактычна быў вылучаны адразу пасьля абраньня кiраўнiком Фэдэрацыi Леанiда Козiка. Адначасова адбываўся цiск на настаўнiкаў і адмiнiстрацыю школаў, каб тыя патрабавалi адстаўкi старшынi абкаму прафсаюзу.
Пра тое, чаму ўлады так настойлiва патрабавалi ягонага сыходу з прафсаюзнай пасады, распавядае сам Мiкалай Коўш:
(Коўш: ) “Мая праца падчас выбараў. Яны нiяк ня могуць гэтага дараваць. Трэба ўciх пакараць за ўдзел у прэзыдэнцкiх выбарах. Пачалi з Ганчарыка, Вiтка, Ярашука. Падышла мая чарга. Але яны зацягнулi гэтую справу”.
Мiкалай Коўш, якi больш за шэсьць гадоў узначальваў абласны прафсаюз работнiкаў адукацыi й навукi, катэгарычна ня згодны з тым, каб выканаўчая ўлада ўмешвалася ў дзеяньнi прафсаюзаў. Гэта таксама было адной з прычынаў ягонай адстаўкi.
Новым старшынём згаданага прафсаюзу абраны Вiктар Харытановiч, якi раней працаваў кiраўнiком справаў Берасьцейскага гарвыканкаму.