Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САБОР СЛАВЯНСКІХ НАРОДАЎ ЗАЙМАЕЦЦА БІЗНЭСАМ


Валер Каліноўскі, Менск

Леанід Козік зьяўляецца сустаршынём Сабору славянскіх народаў з беларускага боку. Акрамя таго, ён узначальвае Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, беларуска-ірацкую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, беларуска-расейскую рабочую групу па распрацоўцы праекту канстытуцыйнага акту.

Паводле словаў кіраўніка беларускага падстаўніцтва Савету Сабору славянскіх народаў Мікалая Папекі, арганізацыя выступае за яднаньне ўсіх славянскіх народаў, але прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі ды Славаччыны ў яе пакуль не ўваходзяць. Цяпер арганізацыя займаецца ў першую чаргу эканамічнымі праектамі, каб зарабляць грошы, бо ніводная з дзяржаваў грошай на яе не дае, – паведаміў Мікалая Папека.

Зь беларускіх дзеячоў у гэтую арганізацыю ўваходзяць дэпутаты палаты прадстаўнікоў Анатоль Малафееў, Натальля Машэрава, сябры савету рэспублікі Мікалай Чаргінец і Міхаіл Аўласевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG