Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ЛАДЗІЦЬ ПРЭСАВУЮ ІНТЭРНЭТ-КАНФЭРЭНЦЫЮ З ТЭЛЕМАСТАМІ


Юры Сьвірко, Менск

Далёка ня ўсе журналісты змогуць трапіць на гэтае мерапрыемства. Лукашэнкава прэсавая сакратарка Натальля Пяткевіч распаўсюджвала толькі пэрсанальныя запрашэньні, у якіх зьмяшчалася просьба прыбыць у Палац Рэспублікі за паўтары гадзіны да пачатку прэсавай канфэрэнцыі.

Таксама спадарыня Пяткевіч вылучыла патрабаваньне да замежных сродкаў масавай інфармацыі: да 7 верасьня падаць заяўкі на акрэдытацыю ў беларускае Міністэрства замежных справаў. Гэта перадусім разьлічана на замежных карэспандэнтаў, якія базуюцца ў Маскве. Цікава, што сталая акрэдытацыя беларускага МЗС сама па сабе права прысутнічаць на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі не дае.

Апошні раз прэсавая канфэрэнцыя спадара Лукашэнкі з досыць вольным доступам для ўсіх журналістаў у Менску адбылася амаль пяць гадоў таму — 5 траўня 1998 году, падчас зьезду журналістаў СНД.

А 12 студзеня таго ж 1998 году спадар Лукашэнка падпісаў указ №19, які нідзе ня быў апублікаваны, але дзейнічае. Паводле пункту 4.5 зацьверджанага згаданым сакрэтным указам “Рэглямэнту правядзеньня мерапрыемстваў з удзелам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”, асьвятленьне такіх мерапрыемстваў у сродках масавай інфармацыі “забясьпечваецца прэс-службай Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якая па ўзгадненьні са Службай бясьпекі вызначае неабходны для гэтага пэрсанальны склад журналістаў і фотакарэспандэнтаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG