Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЛУКАШЭНКА ВЫГАНДЛЁЎВАЕ САБЕ ЛЕПШЫЯ ЎМОВЫ”


Аляксей Дзікавіцкі, Прага

Паводле польскіх экспэртаў, расейскі прэзыдэнт, высунуўшы Лукашэнку свае ўмовы інтэграцыі, перадусім клапоціцца пра інтарэсы расейскага бізнэсу ды выкананьне абяцаньняў, дадзеных беларускім кіраўніком расейскаму боку напярэдадні выбараў.

Паводле польскіх дасьледчыкаў, каб дамагчыся выкананьня Лукашэнкам перадвыбарчых абяцаньняў, акрамя ўласна пуцінскіх заяваў, Масква цісьне на беларускага кіраўніка і праз мэдыі. Прыкладам, у падпарадкаваных Крамлю сродках масавай інфармацыі пачалі зьяўляцца беларускія апазыцыянэры, прысутнічае тэма зьніклых палітыкаў, а палітычную сыстэму ў Беларусі журналісты гэтых газэтаў ўжо называюць рэжымам.

Галоўная мэта – саступкі расейскаму бізнэсу, а ў далейшым – стварэньне ў Беларусі эканамічнай сыстэмы, блізкай да расейскай. Сыстэмы, у якой прынамсі гаспадаркай не кіруюць праз дэкрэты, – лічаць польскія адмыслоўцы, ды дадаюць, што акрамя гэтага, расейскія палітыкі хочуць выкарыстаць інтэграцыйную карту ў часе выбараў у Думу ў 2004 годзе.

Што да магчымага ініцыяваньня Крамлём зьмены Лукашэнкі, дык паводле Варшаўскага Цэнтру Ўсходніх дасьледаваньняў, гэта мачымае ў выпадку, калі беларускі кіраўнік будзе і надалей дэкляраваць антырасейскую пазыцыю.

Аднак, як лічаць польскія дасьледчыкі, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, ня будзе доўга супраціўляцца. Цяпер ён выгандлёўвае сабе лепшыя ўмовы, перад тым як канчаткова саступіць.

У справаздачы таксама адзначаецца, што размовы пра тое, ці Лукашэнка можа паспрабаваць разам з апазыцыяй павярнуць краіну да Захаду, у рэчаіснасьці ня маюць падставаў. Сваё стаўленьне да Захаду беларускі кіраўнік прадэманстраваў, выдаляючы з краіны чарговага дыплямата АБСЭ.

Дарэчы, сёньня вядучыя польскія прэсавыя агенцыі ды электронныя вэрсіі газэтаў ужо падалі інфармацыю пра вырак у справе рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча. Паводле польскіх мэдыяў, зьняволеньне чарговага беларускага журналіста сьведчыць пра грубыя парушэньні беларускімі ўладамі асноўных правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG