Пытаньне нематэрыяльнай спадчыны — новае для ЮНЭСКА. Пакуль яшчэ канчаткова ня вызначылі, што ўваходзіць у гэтае паняцьце, аднак толькі летась ва ўсясьветны сьпіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА занесьлі 19 аб’ектаў.
Ад Беларусі ў міжнародным круглым стале ўдзельнічае міністар культуры Леанід Гуляка. У Стамбуле ў яго заплянаваныя двухбаковыя сустрэчы з калегамі зь іншых краінаў і афіцыйнае спатканьне зь міністрам культуры Турэччыны. Леанід Гуляка зьбіраецца абмеркаваць праект беларуска-турэцкага пратаколу аб супрацоўніцтве ў галіне культуры.