Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСПАЧАЎСЯ НОВЫ СУДОВЫ ПРАЦЭС НАД ВІЦЕБСКІМІ СЯБРАМІ АГП


Браніслава Станкевіч, Менск

У першыя ж хвіліны сёньняшняга судовага паседжаньня судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Сьвятлана Туфан загадала пакінуць судовую залю старшыні гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алене Залескай, а таксама іншым партыйцам. Свой загад яна патлумачыла тым, што прысутнасьць гэтых людзей замінае ёй працаваць.

Падсудныя Яўген Канстанцінаў, Надзея Шакаліс, Аксана ды Вадзім Краўцовы, Аляксандар Кабяк, Аляксандар Бакулін ды Алег Шульгін выклікаліся ў залю па чарзе ды адказвалі на адныя й тыя ж пытаньні: ці даўно яны займаюцца палітычнай дзейнасьцю, зь якой мэтаю яны правозілі ў дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі несанкцыяваныя акцыі ды хто быў іхным ініцыятарам.

Судзьдзя апэлявала таксама да рэчавых доказаў — да тых самых плякатаў, якія ўдзельнікі несанкцыянаваных пікету ды шэсьця мелі пры сабе 30 ліпеня: “Ня выканаў абяцанага — сыходзь!”, “Зрабі сабе падарунак — сыдзі сам!”, “Так жыць нельга!”

Сьвятлана Туфан прызначыла абвяшчэньне судовага выраку толькі на заўтра, нягледзячы на тое, што ніхто зь сяброў АГП не адмаўляў свайго ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Некаторыя зь іх, дарэчы, ужо маюць судовыя папярэджаньні за ранейшыя падобныя ўчынкі.

А спадарыня Краўцова, якая працуе ў Абласным аб’яднаньні пазашкольнае работы, была папярэджаная яшчэ й сваім непасрэдным кіраўніцтвам: заявіўшы, што пэдагог ня мае права выказваць уласныя палітычныя меркаваньні, дырэктар гэтай установы паабяцаў знайсьці падставы дзеля ейнага звальненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG