Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА ЎДЗЕЛ У СТРАЙКУ ЎЛАДЫ КРЫЧАВА ПАЗБАЎЛЯЮЦЬ ЛІЦЭНЗІЯЎ КІРОЎЦАЎ МАРШРУТНЫХ ТАКСОВАК


Аляксандар Сердзюкоў, Крычаў

Кіроўцаў, якія з 1 верасьня пратэставалі супраць вялікіх падаткаў і выказвалі салідарнасьць з прадпрымальнікамі, улады абвінавацілі ў незаконным правядзеньні страйку. Паводле словаў чыноўнікаў, перад пачаткам страйку кіроўцы мусілі паведаміць мясцовым уладам пра свой намер, паколькі ў адпаведнасьці з законам аб транспарце яны ня маюць права страйкаваць.

Намесьнік старшыні райвыканкаму Ўладзімер Сівакоў у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода заявіў, што кіроўцы мусяць несьці адказнасьць за спазьненьне жыхароў гораду на працу, а школьнікаў — на заняткі. Маўляў, іхны ўчынак пашкодзіў гарадзкой эканоміцы, бо значная частка жыхароў Крычава карыстаецца маршрутнымі таксоўкамі.

Напярэдадні спыненьня страйку некалькі кіроўцаў выклікалі ў райвыканкам. Там іх папярэджвалі, што за парушэньне заканадаўства і зрыў эканамічных паказчыкаў гораду іх могуць пазбавіць ліцэнзіяў альбо не працягваць іхнае дзеяньне наступны раз. Калі пяць ініцыятараў страйку пазбавілі ліцэнзіяў, усе кіроўцы выйшлі на працу. Тым часам бальшыня крычаўскіх прадпрымальнікаў працягвае страйк да 15 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG