Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРТУГАЛІЯ КРЫТЫКУЕ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ


Алесь Грыневіч, Менск

У заяве партугальскага старшынёўства АБСЭ гаворыцца, што рашэньне беларускіх уладаў робіць немагчымай далейшую працу Кансультацыйна-назіральнай групы. Гэта, у сваю чаргу, зашкодзіць нармалізацыі дачыненьняў паміж АБСЭ і Беларусьсю. АБСЭ заклікала беларускае кіраўніцтва паважаць свае забавязаньні ў гэтай арганізацыі, а таксама неадкладна правесьці перамовы.

Цягам гэтага году беларускія ўлады змусілі пакінуць Менск большасьць супрацоўнікаў КНГ АБСЭ, адмовіўшы ім у візах. У красавіку Беларусь пакінуў выканаўца абавязкаў кіраўніка групы Мішэль Рывалье, а ў чэрвені — часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Эндру Карпэнтэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG