Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЫЧАРД БАРТКЕВІЧ ПРЫЗНАЎСЯ Ў ФАЛЬШАВАНЬНІ ГРОШАЙ


Кастусь Бандарук, Прага

З дапамогай кампутара зь лістапада 2000 году да студзеня 2001 году Рычард Барткевіч надрукаваў 20 тысячаў фальшывых даляраў. Цяпер яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 20 гадоў і штраф 250 тысячаў даляраў. Зараз Рычард Барткевіч і ягоная маці Вольга Корбут жывуць у ЗША, а бацька – Лявон Барткевіч – зьехаў на Радзіму і жыве ў Менску. Лявон Барткевіч пракамэнтаваў навіну наступным чынам:

(Лявон Барткевіч: ) “Калі ён зрабіў гэта, знайшоў у сабе такія сілы прызнацца, то ён малайчына. Але ўсё ж такі, я думаю, што гэта мэтанакіраваны наступ на вельмі вялікіх савецкіх спартсмэнаў зараз ідзе там”.

(Карэспандэнт: ) “Вы лічыце, што рабіўся нейкі ціск на Рычарда і гэткім чынам на маці? Ці ў сувязі з гэтым вы маеце намер нешта зрабіць, можа, паехаць у Амэрыку?”

(Лявон Барткевіч: ) “Ведаеце, я хацеў паехаць у гэтым годзе, бо я кожны год ежджу, але ў мяне зараз “Песьняры” – я кіраўнік замест Мулявіна. Гастролі, па Ўкраіне, потым у Ізраіль. Але я думаю так: дапамагчы я не змагу нічым”.

(Карэспандэнт: ) “Ну так, зразумела. Вы сказалі, што адчуваеце, што быў нейкі ціск на сына, што гэта ня цалкам чыстая…”

(Лявон Барткевіч: ) “Я ведаю, Вольга кінула свайго старога мэнэджэра. Тое, што зь ёй зрабілася – гэта падкопы, кожную магчымую сэкунду. І я і з Пуціным гаварыў, і з нашым прэзыдэнтам – гэта ўсё так, мэтанакіраваны ціск робіцца на нашых спартсмэнаў.

Ён заўсёды вельмі добра ведаў кампутар, можа, ён зрабіў якіясьці грошы, каб пахваліцца. Хутчэй гэта было так, несур’ёзна. Але яны ціснуць на гэта, і ўсё. І ў Амэрыцы ўсё вырашаюць грошы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG