Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЖНАРОДНЫ ГАНДЛЯР ЗБРОЯЙ ВІКТАР БУТ ДАПАМОГ АЛЬ-КАЙДЗЕ ВЫВЕЗЬЦІ ЗОЛАТА Ў СУДАН


Ул. інф.

Паводле крыніцаў, скрыні з золатам пад выглядам іншых тавараў вывозіліся на невялікім катэры з пакістанскага порту ў Карачы альбо ў Іран, альбо у Дубай, а ўжо адтуль чартэрнымі рэйсамі дастаўляліся ў сталіцу Судану Хартум. У гэтай сувязі амэрыканская газэта адзначае ролю вядомага расейскага прадпрымальніка Віктара Бута, які, паводле інфармацыі заходніх спэцслужбаў, мае непасрэднае дачыненьне да апэрацыі з золатам.

Раней дзяржаўны дэпартамэнт абвінавачваў Бута ў пастаўках зброі Аль-Кайдзе. Імя Бута, і мы аб гэтым паведамлялі ў нашых перадачах, не аднойчы згадвалася ў справаздачах ААН аб нелегальных пастаўках зброі – у прыватнасьці, ракетаў, зэнітных комплексаў, бэтээраў і гелікоптэраў тэрарыстычным рэжымам. Замежная прэса, у прыватнасьці, польская пісала аб тым, што Бут меў дачыненьне і да продажу беларускай зброі. Вядома таксама, што нараджэнец Душанбэ Віктар Бут за савецкім часам служыў перакладчыкам у палку вайскова-транспартнай авіяцыі ў Віцебску. Зараз, паводле зьвестак газэты “Washington Post”, Бут жыве ў Маскве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG