Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗНОЎ АДКЛАДЗЕНАЕ РАШЭНЬНЕ Ў ПРЫЗНАНЬНІ ПАМЕРЛЫМ ЭКС-МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАВАЎ ЮРЫЯ ЗАХАРАНКІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Судзьдзя вырашыў яшчэ разабрацца ў справе Юрыя Захаранкі пасьля таго, як пракурор выказаўся за прызнаньне Захаранкі памерлым ня з 7 траўня 1999 году, калі ён зьнік, а з дня судовага рашэньня. На думку пракурора, доказаў гвалту ў дачыненьні да Захаранкі менавіта 7 траўня 1999 году недастаткова.

Юрыдычны прадстаўнік сям’і Захаранкаў Алег Волчак не выключае, што вакол судовага рашэньня ў прызнаньні Захаранкі памерлым ідзе барацьба розных сілавых ведамстваў. У прыватнасьці, пракуратуры, якая расьсьледуе крымінальную справу зьнікненьня Захаранкі, і Міністэрства ўнутраных справаў, якім раней ён кіраваў. Прызнаньне Захаранкі памерлым з дня судовага рашэньня, на думку Волчака, будуць вітаць тыя людзі, якія датычныя да ягонага зьнікненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG