Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСПАЧАЎСЯ 25-Ы ЗЬЕЗД БЕЛАРУСАЎ АМЭРЫКІ


Сяргей Навумчык, Нью-Брансьвік

У Нью-Брансьвік пад Нью-Ёркам зьехаліся каля 100 дэлегатаў з розных гарадоў ЗША і Канады. Тэма гэтай сустрэчы – роля беларускай эміграцыі ў дэмакратызацыі Беларусі і захаваньні незалежнасьці. У праграме будуць “круглыя сталы” з аналізам сучаснай палітычнай сытуацыі ў Беларусі і пэрспэктываў дэмакратызацыі. Будуць таксама выпрацоўвацца нейкія канкрэтныя дзеяньні ў справе пераемнасьці пакаленьняў па-за межамі Беларусі, захаваньня культурнай і гістарычнай спадчыны. Гэтая апошняя тэма зьвязаная з тым, што за апошнія пяць гадоў некалькі сотняў новых эмігрантаў прыехалі ў Амэрыку. Пераважна ў ЗША, у Нью-Ёрк. Тэма, якую ўжо пачалі абмяркоўваць – гэта апошняя заява Пуціна ў справе анэксіі Беларусі, якая ў беларускай дыяспары ўспрынятая зь вельмі вялікай насьцярогай.

Сустрэча будзе адбывацца тры дні. Чакаецца наведваньне яе кангрэсмэнам Франка Палонэ, які ёсьць кангрэсмэнам ад штата Нью-Джэрзі, дзе кампактна пражывае значная частка беларусаў. Сярод гасьцей – старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская пэрспэктыва” Валянціна Трыгубовіч і беларускі гісторык і пісьменьнік Генадзь Сагановіч. Яны ў цэнтры ўвагі, і пытаньне, якое ім задаюць прадстаўнікі дыяспары – чаму заявы Крамля пра анэксію Беларусі практычна ня выклікалі, за выняткам асобных палітыкаў, рэакцыі дэмакратычных сілаў у Беларусі?

Беларусы Амэрыкі – Нью-Ёрку, Вашынгтону – пастаянна пікетуюць беларускую, расейскую амбасады з пратэстамі супраць анэксіі Беларусі з боку Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG