Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А ЛЮДЗЕЙ І НЕ ЗАПЫТАЛІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Паўтара дзясяткі гадоў таму ў вёсцы была яшчэ сярэдняя школа. Шмат хто зь цяперашніх бацькоў школьнікаў атрымліваў атэстаты сталасьці ў сваёй вёсцы. Але ўжо летась тут вучыліся толькі пачаткоўцы. Вёска на вачах старэе. Дзяцей усё меней.

Бацькі зьвярталіся да раённых уладаў з просьбай захаваць школу яшчэ на некалькі гадоў хаця б для самых маленькіх. Распавядае Натальля Верабей:

(Верабей: ) “Мы нават пісалі два разы лісты ў раённы выканкам. Нам адказалі, што надалей закрыцьцё школы плянуецца, але ня зараз. Аднак потым прыехалі з аддзелу адукацыі і аб’явілі – школа зачыняецца. Дадуць, маўляў, аўтобус і будуць падвозіць пачаткоўцаў у вёску Заходы, за 6 кілямэтраў. Як будуць вазіць, ня ведаю. У тым годзе старэйшых дзяцей вазілі як папала... Іншым разам аўтобус быў раз на тыдзень. Але ж то дарослыя дзеці! А малыя?

Мы змагаліся, як маглі, каб школу пакінулі яшчэ гады на 3-4. Нічога не атрымалася ў нас”.

Вяскоўцы заўважылі, што асабліва дзецям не шанцуе, калі ў Заходы прыяжджаюць камісіі. Аўтобус патрэбны ім. Вось што, у прыватнасьці, заявіла маці чатырох дзяцей Надзея Петушэнка: “Калі ў школу камісія прыяжджае, значыць – на дзяцей бэнзыны няма тыдзень. Дзеці пешшу ходзяць у школу і са школы”.

У Заходаўскай сярэдняй школе, куды дзеці зь вёскі Узнаж прыйдуць літаральна праз тры дні, настаўнікі дакладна ня ведаюць, хто будзе ажыцьцяўляць падвоз. Летась гэта рабіў суседні навучальна-вытворчы камбінат. Назаўтра ў школе заплянавана пэдагагічная рада, дзе й будуць вырашацца ўсе пытаньні, зьвязаныя з пачаткам навучальнага году.

Настаўніца пачатковых клясаў Натальля Шульгач зьвяртае пры гэтым ўвагу і на недахоп падручнікаў для прыежджых трацяклясьнікаў. Пацікавіўся, менавіта якіх падручнікаў не хапае для дзятвы?

“Цалкам камплектаў. Гэта і матэматыка, і расейская мова, і беларуская мова, і “Чалавек і сьвет”, – паведаміла настаўніца Шульгач.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG