Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЬВЕСТКІ ПРА ЛЁС АНАТОЛЯ КРАСОЎСКАГА АФІЦЫЙНА ЗЬБІРАЕ СУД


Юры Сьвірко, Менск

У сёньняшняй абвестцы паведамляецца, што спадар Красоўскі 1952 году нараджэньня жыў на вуліцы Альшэўскага, дом 74, кватэра 130 і зьнік у ноч на 17 верасьня 1999 году. Паводле паведамленьняў органаў МУС і Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, месца знаходжаньня яго дагэтуль ня высьветленае, – зазначаецца ў судовай абвестцы.

“Суд просіць усіх грамадзянаў і юрыдычных асобаў, якія што-небудзь ведаюць пра лёс А.С.Красоўскага, паведаміць такія зьвесткі цягам двух месяцаў на адрас: г. Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1, корпус 2, суд Фрунзэнскага раёну”.

Падобныя абвесткі часта друкуюцца ў афіцыйнай прэсе Беларусі, аднак гэта першы выпадак публікацыі пра вядомых зьніклых. Ірына Красоўская стала першай, хто зьвярнуўся ў суд з просьбай афіцыйна прызнаць ейнага мужа зьніклым бязь вестак. Цяпер перадаць у суд зьвесткі пра адначасовае зьнікненьне Анатоля Красоўскага й Віктара Ганчара мусяць усе тыя, хто раней абнародваў розныя факты гэтага зьнікненьня ды ўскосныя доказы з дакумэнтамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG