Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЗЬНІКЛА ПАГРОЗА ЗАКРЫЦЬЦЯ ГАЗЭТЫ “СВОБОДНЫЕ НОВОСТИ”


Сяргей Абламейка, Прага

Летась сп. Атрошчанка ўжо спрабаваў зьліквідаваць “Свободные новости”. Тады, дарэчы, ён тлумачыў, што яго не здавальняе палітычная лінія выданьня. Ён асабіста хацеў бы, каб газэта падтрымлівала Лукашэнку і курс на аднаўленьне СССР. Тады рэдакцыйны калектыў здолеў адстаяць выданьне, даказаўшы юрыдычную беспадстаўнасьць прэтэнзіяў Сяргея Атрошчанкі на валоданьне газэтай. Зараз адбываецца чарговая атака.

Як паведамілі нам у рэдакцыі “Свободных новостей”, рахунак газэты не заблякаваны, але ў Дом друку сапраўды прыйшоў загад міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага не друкаваць чарговы нумар выданьня. Сёньня рэдактар “Свободных новостей” Аляксандар Уліцёнак сустрэўся зь міністрам.

Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю галоўнага рэдактара “Свободных новостей” сп. Аляксандра Ўліцёнка:

(Уліцёнак: ) “На гэты момант сытуацыя несуцяшальная. Міністэрства інфармацыі дало ўказаньне Дому друку, дзе выходзіць нашая газэта, прыпыніць выданьне “Свободных новостей”. Гэта азначае, што заўтра нумар, магчыма, ня выйдзе”.

(Карэспандэнт: ) “Якія будуць вашыя далейшыя дзеяньні?”

(Уліцёнак: ) “Мы выказалі свой погляд на сытуацыю вакол газэты міністру інфармацыі сп. Падгайнаму, ён выслухаў вельмі карэктна і карэктна сказаў, што заўтра раніцай паведаміць пра рашэньне. Ня ведаю, якім будзе рашэньне, але мая асабістая ацэнка сытуацыі такая: гэта палітычная правакацыя, памножаная на юрыдычнае махлярства”.

(Карэспандэнт: ) “Калі вам усё ж ня ўдасца працягнуць выданьне гэтай газэты, якія будуць вашыя дзеяньні? Вы паспрабуеце зарэгістраваць новае выданьне?”

(Уліцёнак: ) “Мы паспрабуем адразу судзіцца і ў судзе знайсьці ісьціну. Паралельна, безумоўна, мы будзем дабівацца выхаду ў сьвет выданьня, якое б нагадвала чытачу пра тое, што гэта ранейшая рэдакцыя, ранейшая пазыцыя, ранейшыя “Свободные новости”. Ну, напрыклад, “Новые свободные новости”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG