На пачатку жніўня старшыні пяці абласных камітэтаў прафсаюзу супрацоўнікаў АПК запатрабавалі адстаўкі старшыні прафсаюза Аляксандра Ярашука.
Зараз падобная сітуацыя склалася вакол старшыні Берасьцейскага абласнога камітэту прафсаюзу працаўнікоў адукацыі і навукі Мікалая Каўша. Ён "папярэджаны", што ягоная прысутнасьць у абноўленым Берасьцейскім абласным аб'яднаньні прафсаюзаў непажаданая. М.Каўшу прапанавана добраахвотна падаць у адстаўку; у адваротным выпадку прэзыдыюм абкаму зьбіраецца склікаць пленум і выказаць яму недавер.
Пасьля зьмены кіраўніцтва Берасьцейскага абласнога аб'яднаньня прафсаюзаў, якое нядаўна ўзначаліў Мікалай Басалай, М.Коўш адкрыта выказваўся ў абарону ранейшага "апальнага" старшыні – Уладзімера Мірочніка. Сёньня Мікалай Коўш застаўся адзіным прадстаўніком старой каманды ў адноўленым складзе абласнога прафаб'яднаньня.