Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЧАТАК БЕСТЭРМІНОВАГА СТРАЙКУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ СА СПЫНЕНЬНЕМ ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ ПЕРАНОСІЦЦА З 1 ВЕРАСНЯ НА 1 КАСТРЫЧНІКА


Ул. інф.

Як паведамляе страйкам, бестэрміновы страйк пераносіцца з-за магчымага спрыяльнага вырашэньня патрабаваньняў, выстаўленых прадпрымальнікамі ўраду. У прыватнасьці, прадстаўнікі Савету міністраў, якія бяруць удзел у перамовах з прадпрымальнікамі, запэўнілі іх, што зьмены ў дэкрэт прэзыдэнта, якія пагаршаюць умовы прадпрымальнікаў, уносіцца не будуць, а павышэньне падаткаў з 1 верасьня адмяняецца. Што да пытаньня пра масавае ўвядзеньне касавых апаратаў, то, паводле зьвестак страйкаму, урад разглядае прапанову аб увядзеньні касавых апаратаў толькі пры гандлі так званымі "прадметамі раскошы" – новымі аўтамабілямі, золатам і г.д.

Разам з тым, страйкам плянуе правесьці 11 верасьня другі папераджальны аднадзённы агульнанацыянальны страйк з вылучэньнем палітычных патрабаваньняў – аб адстаўцы прэзыдэнта Лукашэнкі і асобных міністраў і чыноўнікаў, якія дапускаюць далейшае пагаршэньне разьвіцьця малога бізнэсу ў Беларусі. Як адзначаюць у страйкаме, гэтая дата абраная невыпадкова. Акцыя беларускіх прадпрымальнікаў, па-першае, закліканая сымбалізаваць іх салідарнасьць з амэрыканскім народам, што пацярпеў у гэты дзень ад міжнароднага тэрарызму, а па-другое, выказаць пратэст супраць "эканамічнага тэрарызму з боку дзяржавы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG