Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ</font>


Ул. інф.

Сучасныя мэмуары на хвалях Свабоды.

Валеры Фінюк: “Нас ніхто не чакаў”.

Якую ролю ў падзеях 1968 году ў Чэхаславаччыне адыгралі беларусы, што служылі ў Савецкім войску? Ці адчувалі сябе акупантамі? Што ўбачылі адрознага ад савецкага жыцьця?

Камандзір танку нумар 368 беларус Валеры Фінюк у тыя жнівеньскія дні пачаў весьці дзёньнік. “Ноччу едзеш-едзеш, а куды ехаць – невядома. На перакрыжаваньні выскачым, ліхтарыкам пасьвецім, дзе танкі прайшлі – туды і едзем. Усе шыльды з назвамі населеных пунктаў зафарбаваныя, немагчыма было прачытаць, дзе мы знаходзімся…”

Успаміны Валерыя Фінюка “Мой удзел у акупацыі Чэхаславаччыны “ – слухайце на хвалях Свабоды 20, 21 і 22 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG