Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІВОНКА СУРВІЛЛА: “БЕЛАРУСКІ НАРОД НЕ ПАВІНЕН РАСПЛАЧВАЦЦА ЗА ДЗЕЯНЬНІ ЛУКАШЭНКІ ПРАВАМ НА СВАБОДУ І НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ”


Сяргей Навумчык, Прага

У падпісанай старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай заяве канстатуецца, што апошнія выказваньні прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна аб інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі знаходзяцца па-за межамі агульнапрынятых нормаў міжнародных дачыненьняў. Словы Пуціна “выклікаюць вялікую трывогу: беларускі народ не павінен расплачвацца за дзеяньні Лукашэнкі правам на свабоду і незалежнасьць”.

Рада БНР бачыць у заявах Крамля гвалт над годнасьцяй беларускага народу і воляй жыць у сваёй уласнай і сувэрэннай дзяржаве.

У сваёй заяве Рада БНР заклікае “ўсе палітычныя партыі і рухі Беларусі ўсьвядоміць сабе небясьпеку і выступіць у абарону нацыянальных каштоўнасьцяў, якія былі здабытыя пакаленьнямі нашых продкаў і павінны быць захаваныя для нашых нашчадкаў”. Рада БНР таксама заклікае беларускія арганізацыі ў замежжы дапамагаць у абароне незалежнасьці Беларусі ўсімі магчымымі сродкамі і спосабамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG