Паводле меркаваньня рабочых, што падпісалі ліст, “Зеніт” дайшоў да крытычнага стану альбо з прычыны эканамічнага сабатажу з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў, альбо праз іхную некампэтэнтнасьць. Ад уладаў рабочыя патрабуюць правесьці праверку дзейнасьці прадпрыемства “Зеніт” і вызначыць тых, хто давёў яго да крытычнага стану.
Лідар Свабоднага прафсаюзу прадпрыемства “Зеніт” Аляксандар Каралёў не адмаўляе, што адна з прычынаў крызыснага стану прадпрыемства – заганная эканамічная палітыка беларускіх уладаў. Аднак, паводле ягонага меркаваньня, ёсьць і суб’ектыўныя прычыны – некампэтэнтнасць дырэктара ліфтабудаунічага заводу Ўладзімера Палякова.