Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКІ ПАЛІТОЛЯГ: “ГЭТА – РЫСА ПАД УСІМ, НА ШТО СПАДЗЯВАЎСЯ ЛУКАШЭНКА”


Юры Дракахруст, Прага

(Дубноў: ) “Я мяркую, што Пуцін вельмі добра згуляў на апярэджаньне. Дарэчы, у свой час нешта падобнае спрабаваў рабіць Ельцын, але значна больш квола. Пуцін паставіў настолькі жорсткія тэрміны, настолькі недвухсэнсоўнымі былі фармулёўкі, кшталту: “усё будзе адбывацца паводле канстытуцыі Расеі”, што Лукашэнка апынуўся ў пастцы. Зразумела, публічна аспрэчваць словы Пуціна ён ня мог. Але мяркую, што пасля вяртаньня ў Менск Лукашэнка пачне рабіць крокі назад. Бо нічога з таго, што прапанаваў Пуцін, у пляны Лукашэнкі ўваходзіць аніяк ня можа.

Гэта, зразумела, не накаут, але цяпер Пуцін узмацніў свой наступ, які пачаў у чэрвені. Інакш, як ударам па Лукашэнку, я гэта назваць не магу.

Ён аніяк ня можа прыняць сёньняшнія прапановы Пуціна. Там прагучала жахлівая для Лукашэнкі агаворка: што ўсё будзе адбывацца паводле канстытуцыі Расеі, злавесны сказ пра тое, што гэта будзе фэдэратыўная дзяржава. Гэта – рыса пад усім, на што спадзяваўся Лукашэнка.

Тым больш зразумела, што на працягу бліжэйшых двух гадоў Пуцін будзе выйграваць усе выбары, якія ён будзе прызначаць.

Я чакаю, што бліжэйшым часам актывізуецца беларуская апазыцыя, а Лукашэнка, відаць, будзе паддавацца на правакацыю, якую яму сёньня зрабілі ў Маскве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG