Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ПОЛЬШЧЫ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ СЬВЯТЛАНЫ НЕХ


Ул. інф.

У заяве, упрыватнасьці, гаворыцца:

“Працэс па справе Сьвятланы Нех меў усе прыкметы палітычнага перасьледу, прысуд быў загадзя вядомы, а яго мэтай ёсьць запалохваньне апазыцыі. Фэдэрацыя Маладых салідарызуецца з арыштаванай актывісткай і патрабуе яе неадкладнага вызваленьня. Мы патрабуем спыніць парушэньне правоў чалавека на Беларусі і тэрмінова вызваліць усіх палітзьняволеных, якія пакараныя за вядзеньне апазыцыйнай дзейнасьці… Мы абураныя, што ў краіне, якая называе сябе дэмакратычнай, выказваньне ўласных думак выклікае рэпрэсіі ў выглядзе турэмнага зьняволеньня”.

Сьвятлана Нех, актывістка гарадзенскай філіі Маладой Грамады, была арыштаваная 7 жніўня за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая адбывалася ў другую гадавіну зьнікненьня апэратара ОРТ Зьміцера Завадзкага. Шостыя суткі дзяўчына ўтрымліваецца ў Кастрычніцкім ІЧУ Горадні. На знак пратэсту супраць незаконнага прысуду Сьвятлана ад першага дня зьняволеньня трымае галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG