Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ, НЯДЗЕЛЮ І ПАНЯДЗЕЛАК</font>


Ул. інф.

“Сымбаль Веры”. 10 жніўня.

Апошнім часам у рэлігійным жыцьці Беларусі адбылося некалькі трывожных падзеяў. Гэта, найперш, разбурэньне царквы айца Івана Спасюка ў пасёлку Пагранічны, а таксама папярэдняе прыняцьцё без уліку прапановаў розных цэркваў новага закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”. Большасьць канфэсіяў у Беларусі лічаць гэты закон скрайне недэмакратычным і дыскрымінацыйным. Ці ў сьвятле гэтых ды іншых фактаў рэлігійнага жыцьця можна гаварыць пра рэлігійную талерантнасьць у Беларусі, і што такое рэлігійная талеранцыя наагул? Аб гэтым слухайце ў чарговым выпуску рэлігійнай перадачы Сымбаль Веры з удзелам прадстаўнікоў некалькіх беларускіх канфэсіяў. Падрыхтаваў перадачу Кастусь Бандарук.



“Суботні дыялёг”. 10 жніўня.

8 жніўня са спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку выйшаў сустаршыня грамадзянскай арганізацыі “Прыватная уласнасьць” Леанід Малахаў. Ён адбыў там 10 сутак за арганізацыю акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Слухайце 9 жніўня ў “Суботнім дыялёгу” гутарку Ірыны Халіп зь Леанідам Малахавым.



“Галерэя Свабоды”. 10 жніўня.

Пакуль беларускія хлебаробы давяршалі сваё жніво, у Менску зьявіўся новы мастацкі часопіс – “Зямля N”. У чарговай “Галерэі Свабоды” Сяргея Харэўскага – расповед пра гэтае выданьне. Дзеля чаго паўстаў гэты праект, чаго чакаюць ад яго самі стваральнікі? У гутарцы бяруць удзел Артур Клінаў і Севярын Квяткоўскі...



“Жывіце доўга. Новыя сакрэты доўгажыхарства”. 10 жніўня.

Чаму некаторыя людзі бываюць вельмі агрэсіўныя ў сваіх паводзінах, а іншыя наадварот пераважна застаюцца заўжды лагодныя? Гэтае пытаньне доўгія дзесяцігодзьдзі абмяркоўвалі прыхільнікі генэтычнай і сацыяльнай тэорыяў перадвызначанасьці паводзінаў. Адны сьцьвярджалі, што схільнасьць да гвалту перадаецца ад бацькоў дзецям, іншыя даводзілі, што галоўную ролю адыгрывае сацыяльнае асяродзьдзе. Аказалася, што мелі рацыю і першыя, і другія. Брытанскія навукоўцы адкрылі так званы “ген злачыннасьці”. Пра гэта, а таксма пра адкрыцьцё трох фактараў доўгажыхарства слухайце ў чарговым выпуску нашай мэдычнай перадачы “Жывіце доўга. Новыя сакрэты доўгажыхарства”. Прагучаць у выпуску і новыя парады амэрыканскай арганізацыі RealAge, як жыць доўга і захаваць да старасьці добрае здароўе. Падрыхтаваў перадачу Сяргей Абламейка.



“Праскі акцэнт”. 11 жніўня.

Крыху больш чым праз паўгода, напачатку сакавіка налета ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы. У якой ступені палітычныя партыі краіны падрыхтаваныя да іх? Як ідзе арганізацыйная падрыхтоўка да выбараў, якімі лёзунгамі і прапановамі партыі мяркуюць прывабліваць выбаршчыкаў? Якім чынам зьбіраюцца нэўтралізоўваць дзеяньні “адміністрацыйнага рэсурсу”? Гэтыя праблемы абмяркоўваюць у праграме “Праскі акцэнт” галоўны рэдактар газэты “Дзень” Аляксандар Тамковіч і карэспандэнт агенцтва БелаПАН Юры Пацёмкін. Перадачу падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.



“Вострая Брама”. 11 жніўня.

Кароль рок-н-ролу Элвіс Прэсьлі пражыў нядоўгае, але бурлівае жыцьцё і пакінуў шырокі сьлед у культуры сьвету, стаў сымбалем посьпеху і галоўным стодзівам спажывецкага грамадзтва. У гэтыя дні паўсюдна адзначаюцца 25-я ўгодкі сьмерці куміра. Якое месца займае амэрыканец Прэсьлі ў нашай беларускай культуры? Ці стаў ён каралём хаця б для часткі нашых суайчыньнікаў? І калі ня стаў, дык чаму? Якім чынам нашае стаўленьне да Прэсьлі характарызуе нас саміх? Пра гэта – у новай перадачы "Вострая Брама". Аўтар – Сяргей Дубавец.



“Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 11 жніўня.

Цэнзура ў віртуальнай прасторы: улады супраць кампутарных гульняў. Новыя сайты беларускіх местаў – “Баранавічы ва ўспамінах” і “Гісторыя Браслава”. І ўсясьветная клясыка ў сеціве: “Гобіт” па-беларуску на сайце Інстытуту малекулярнай фізыкі. У перадачы прымае ўдзел выкладчык філялёгіі і перакладчык зь Менску Юрась Бушлякоў. Падрыхтаваў і вядзе выпуск Віталь Тарас.



"Палітычнай геаграфія". 12 жніўня. Падарожжа Ігара Карнея ў Рыгу.

Беларуская прысутнасьць у Латвіі — адна з самых значных па-за межамі гістарычнай Радзімы. Болей за сто тысяч этнічных беларусаў жыве ў Латвіі, і амаль палова ад гэтай колькасьці месьціцца ў сталіцы краіны, Рызе. Тым ня менш, беларускае жыцьцё тут даволі сьціплае. Чаму? Кіраўнікі ды шараговыя сябры нацыянальных суполак бачаць прычыну ціхага існаваньня суайчыньнікаў найперш ў тым, што пераважная бальшыня, сапсаваная яшчэ савецкай псыхалёгіяй, так і ня вызвалілася ад гнёту той самай савецкасьці. Былыя вайскоўцы, разьмеркаваныя на партыйныя пасады камуністы, так званыя інжынэрна-тэхнічныя кадры... Шмат хто зь іх проста асіміляваўся з так званым рускамоўным насельніцтвам, якое, як кажуць, ўжо ня памятае ні свайго роду, ні племені. Але спадзяваньні прынамсі на маральнае адраджэньне застаюцца. Адзін з апалагетаў рэальнай беларускасьці ў Латвіі мастак Вячка Целеш, вядомы найперш як аўтар багата аздобленага альбому-кнігі "Беларусь на старых паштоўках", лічыць, што ў беларусаў Латвіі дастаткова аптымістычныя пэрспэктывы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG