Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У БАБРУЙСКУ НЕ ЗАДАВОЛІЎ ПАЗОЎ НЕСПРАВЯДЛІВА ЗВОЛЬНЕНАГА ПРАПАРШЧЫКА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Суд палічыў, што Анатоля Барысіка звольнілі за поўную службовую неадпаведнасьць паводле дзеючага заканадаўства, бо ён нібыта ня выканаў загад – вайсковец адмовіўся паехаць у камандзіроўку.

На судзе ініцыятар пазову і ягоныя прадстаўнікі зь беларускага Гельсынскага камітэту даказвалі, што пры адпраўцы ў дваццацідзённую камандзіроўку вайсковае начальства парушыла загад міністра абароны. Вайсковец, які ня меў грошай, не атрымаў камандзіровачных сродкаў, вайсковага забесьпячэньня, і яму ня выдалі поўнай амуніцыі. Ён пагадзіўся паехаць пры ўмове, што атрымае ўсё цалкам, за што і быў звольнены.

Сам Барысік лічыць, што былі парушаныя ягоныя правы, бо яго пазбавілі працы за скаргі на дзеяньні вайсковага начальства. Некалькі разоў ён накіроўваў лісты ў Міністэрства абароны, дзе ўзгадваў пра злоўжываньне службовым становішчам з боку вайсковага начальства. Паводле ягонага меркаваньня, гэтая крытыка, са згоды камандуючага ваенна-паветранымі сіламі Беларусі, і падштурхнула камандзіра часткі да загаду пра звальненьне, пасьля якога Барысік зьвярнуўся ў Бабруйскае аддзяленьне Беларускага Гельсынскага камітэту.

Старшыня аддзяленьня Яўген Чапурышкін лічыць, што пры звальненьні спадара Барысіка былі цалкам парушаныя ягоныя правы з прычыны ігнараваньня начальствам нормаў вайсковага заканадаўства. Анатоль Барысік і бабруйскія праваабаронцы і пасля рашэньня раённага суду не зьбіраюцца спыняць гэтую справу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG