Згодна ж з новым указам, колькасьць неабходных узгадненьняў кардынальна зьменшыцца. Прыкладам, тэрмін разгляду заяваў на атрыманьне зямлі ня будзе перавышаць 10 сутак. Назіральнікі, дарэчы, ужо робяць высновы, што тэрміны канфіскацыі будуць яшчэ больш шпаркімі.
Паказальна, што адно зь першых патрабаваньняў да юрыдычных асобаў і індывідуальных гаспадарнікаў, якія будуць прэтэндаваць на надзелы зямлі — гэта дакумэнтальнае пацьверджаньне крыніц фінансаваньня будаўніцтва і рэканструкцыі розных аб'ектаў, а таксама кампэнсацыі страт, нанесеных канфіскацыяй зямлі. Ад сёньняшняга дня Савету міністраў цягам шасьці месяцаў даручана распрацаваць уласна мэханізм канфіскацыі і прадастаўленьня зямельных участкаў.