Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БАРАНАВІЦКІМ ЗАВОДЗЕ СТАНКАПРЫЛАДАЎ УЧОРА АДБЫЎСЯ СТЫХІЙНЫ СТРАЙК


Алесь Горбач, Баранавічы

Стыхійны страйк на Баранавіцкім заводзе станкапрыладаў - рэч зусім ня новая. Менавіта такім чынам рабочыя ўжо ці ня трэці раз спрабуюць атрымаць свае мізэрныя заробкі, якія некалькі гадоў запар выплочваюцца нерэгулярна. На сёньня працоўны люд яшчэ не атрымаў грошай за чэрвень. Паводле працаўнікоў заводу, такое становішча вымушае іх жыць у сапраўднай галечы. Асабліва цяжка тым сем’ям, у якіх працуюць на “Станкапрыладах” і муж, і жонка: сям’я цалкам ня мае сродкаў да існаваньня. Людзі таксама заклапочаныя і тым, што ня могуць да новага навучальнага году набыць сваім дзецям самыя неабходныя школьныя рэчы. Нават гэтак званыя “дэкрэтныя”, што выплочваюцца з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, тут гэтаксама затрымваюцца. Запазычанасьць па заробках складае ўжо больш за 100 мільёнаў рублёў.

Такое становішча найперш выкліканае тым, што ў Баранавіцкага заводу станкапрыладаў таксама шмат даўжнікоў, асноўны зь іх – Менскі трактарны завод.

Паводле намесьніка дырэктара заводу Яўгена Рамейкі, нічога асаблівага ў іхнай сытуацыі няма – так сёньня ўсюды. Спадар Рамейка таксама цалкам адмаўляе, што на прадпрыемстве быў нейкі страйк, маўляў, проста “пашумелі два чалавекі, і ўсё”

Каго дакладна меў на ўвазе намесьнік дырэктара, невядома, аднак ёсьць зьвесткі, што двух найбольш актыўных удзельнікаў страйку кіраўніцтва ўжо прыгразіла звольніць з працы.

Страйк на Баранавіцкім заводзе станкапрыладаў працягваўся больш за гадзіну. Выказаўшы сваё незадавальненьне, рабочыя прыступілі да працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG