Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЦЭНТРАЛЬНЫМ СУДЗЕ МЕНСКУ АДБЫЎСЯ ПАЖАР


Любоў Лунёва, Менск

Пажарныя дзейнічалі даволі апэратыўна, і таму пажар не зрабіў вялікіх стратаў. У судзе нам паведамілі, што ўсе крымінальныя, грамадзянскія і адміністрацыйныя справы цалкам захаваліся. Сёньня ў Цэнтральным судзе адмененыя разгляды справаў. Замест гэтага судзьдзі з анучамі ў руках ліквідуюць наступствы пажару.

Людзі неадназначна ўспрынялі гэтую навіну. З 1996 года праз Цэнтральны суд прайшлі некалькі сотняў удзельнікаў вулічных акцый. Трох маладых студэнтаў судзілі паводле крымінальнага артыкулу за графіці. Астатнііх судзілі паводле адміністрацыйнага кодэкса.

Сярод іх і лідэры палітычных партый Юры Хадыка, Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Павал Севярынец, Людміла Гразнова, Генадзь Карпенка, Станіслаў Багданкевіч, Вячаслаў Сіўчык, вядомыя мастакі і пісьменьнікі -- Славамір Адамовіч і Алесь Марачкін. Некалькі дзесяткаў студэнтаў, якія прайшлі праз Цэнтральны суд пазбавіліся магчымасьці вучыцца далей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG