Акцыянэрнае таварыства "Брэстхлебапрадукт" да апошняга часу заставалася адзiным з буйных прадпрыемстваў гэтай галiны на Беларусi, якое працавала бяз стратаў. Але зараз i яно трапiла ў доўгi сьпic прадпрыемстваў, што маюць запазычанасьць.
Паводле словаў генэральнага дырэктара Аляксандра Мiшкаўца, у першую чаргу гэта здарылася таму, што прадпрыемства прымушаюць браць крэдыты, каб прафiнансаваць закупкi айчыннага зерня. Летась "Брэстхлебапрадукт" атрымаў крэдытаў амаль на 7 мiльярдаў рублёў, якiя былi перададзеныя ў калгасы. Але шмат якiя гаспадаркi ня здолелi сабраць заплянаваны ўраджай i не вярнулi грошы. Так, калгас "Зара" Маларыцкага раёну завiнавацiў 17 мiльёнаў рублёў, калгасы "Ўсход" i "Дружба народаў" Кобрыньскага раёну — адпаведна 13 i 15 мiльёнаў. Таму "Брэстхлебапрадукт" павiнен самастойна разьлiчыцца па крэдытах, выдадзеных пад 70 адсоткаў гадавых. Аляксандар Мiшкавец гаворыць, што зараз трэцяя частка кошту хлебу складаецца з адсоткаў па банкаўскiх крэдытах.
Сёлета "Брэстхлебапрадукт" зноў забавязалi ўзяць крэдыт паўтара мiльярда рублёў на закупку збожжа — цяпер ужо пад 100 адсоткаў гадавых. Тым часам на прадпрыемстве ня ведаюць, што рабiць зь нерэалiзаванай мукою леташняга ўраджаю. Калi ў 2000 годзе на хлебазаводы адвезьлi 51 тысячу тон мукi, дык праз год — толькi 35 тысячаў. Аляксандар Мiшкавец лiчыць, што справа ня толькi ў тым, што зьнiзiўся попыт на хлебныя прадукты. На беларускiм рынку зьявiлася шмат якаснай i таннай расейскай мукi, i айчынныя вытворцы ня здольныя скласьцi канкурэнцыю на роўных умовах.
У вынiку зараз на складах "Брэстхлебапрадукту" больш за 20 тысячаў тон мукi леташняга ўраджаю, якая была закупленая на дзяржаўны заказ. Кампэнсаваць прадпрыемству страты дзяржава не сьпяшаецца, таму кiраўнiцтва "Брэстхлебпрадукту" ня бачыць, якiм чынам пры цяперашнiх эканамiчных умовах можна бяз стратаў забясьпечыць вытворчасьць хлебу.