На пачатку мінулага году ў гіт-парадзе радыё “РОКС” 21 тыдзень запар першае месца займаў славуты палянэз “Разьвітаньне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага. Як ты, Адам, можаш растлумачыць гэты факт, які наогул можна назваць сэнсацыйным?
(Старповіч: ) “Я лічу, што ніякай сэнсацыі ў гэтым абсалютна няма. Па-першае, вяртаючыся да пачатку нашай размовы, ёсьць якасны дыск, ёсьць вельмі якасная прамоцыя дыска “Я нарадзіўся тут”, адкуль узятая гэтая песьня. Якасна запісаная музыка, якасна запакаваная і якасна запрапанаваная. Другое — тыя самыя жанравыя прыхільнасьці слухача. Што такое гіт-парад на радыё “РОКС” у пачатку мінулага году? Гэта прыхільнасьці слухачоў. Чалавек слухае песьню ў эфіры і дасылае свой водгук на пэйджэр. Ёсьць абсалютна такая ж схема і ў калегі на “Альфа-радыё”. Слухачы галасавалі, мы ставілі на першае месца.
(Кузін: ) “У нас “Абсэнт” нядаўна, песьня з апошняга альбому Лявона Вольскага, пяць тыдняў запар была першай. Усё было ззаду — і Брытні Спірс, і “Дэпеш Моуд”. Усё было ззаду!”
(Старповіч: ) “Крамбамбуля” таксама вельмі якасная пласьцінка”.
(Кузін: ) “Якасная! Качае, драйв, няма пытаньняў! Ніякіх перашкод, на мой погляд, для чалавека, які думае, няма”.
(Старповіч: ) “Канечне, попыт ёсьць. Трэба прапанаваць якасны прадукт. Калі мы будзем прапаноўваць прадукт няякасны, мы больш скампраметуем ідэю”.
(Кузін: ) “Афанасьева ў нас была з песьняй “Не малю ў цябе каханьня ў бясконцым...” Таксама была першай! Такая Шэр беларуская атрымалася. Ніякіх праблемаў!”
(Падбярэскі: ) “Сяргей, вось цяпер да цябе пытаньне, дарэчы! Які, цікава, айчынны твор быў найбольш запатрабаваны, калі гэта наогул можна сказаць, за ўсе гады існаваньня радыё? Чаго ад вас наогул часьцей за ўсё просяць сьвядома, так бы мовіць, арыентаваныя слухачы?”
(Кузін: ) “Наогул, Беларусь, на мой погляд, — гэта, канечне, суб’ектыўнае меркаваньне — вельмі добра іграе софт-рок. Па мэнталітэце музыкантаў, якія тут згрупаваныя, ня вельмі ўдалыя, на мой погляд, радыкальные, хард-рокавыя прыбамбасы і, як папулярная музыка, яны ў нас настолькі... Але гэта, зноў жа, як мне падаецца. А вось джаз, софт-рок, блюзы, вось уся гэтая частка такой дарослай і больш падрыхтаванай аўдыторыі ў нас добрая. Я магу пералічыць пікі. Афанасьеву я ўжо назваў. Некалькі песень на рускай мове было, але яны рабіліся ў Маскве, хоць і беларусамі, і я іх не лічу”.
Вельмі добра выставіў, мы яго прэзэнтавалі ў эфіры, альбом “Крамы”, Ігарохі, “Хавайся ў бульбу”. Мы дзьве песні ігралі. “Падае дождж” была вельмі добрая работа ў яго ж. Ну, і вось апошні, бадай, такі бум, літаральна мы самі былі зьдзіўленыя, — гэта “Абсэнт” Вольскага з “Крамбамбулі”.
(Старповіч: ) “Аналягічная сытуацыя і ў нас”.
(Кузін: ) “Я забыў вельмі добрую рэакцыю на альбом рэміксаў “Палаца” з ды-джэем Рэем. Вельмі добрая рэакцыя была. Тыдні чатыры-пяць яны былі ў першай дваццатцы заўсёды. Дзьве песьні запар”.
(Падбярэскі: ) “Ці няма, так бы мовіць, патаемнага ціску на праграмную палітыку вашых станцый? У тым сэнсе, што, магчыма, існуюць хоць бы на вусным зрэзе пэўныя сьпісы, каго можна даваць у эфір, каго нельга?”
(Кузін: ) “Цэнзура ёсьць, канечне, але не музычная. Па вялікім рахунку, у тых установах ці сярод тых, хто гэтым павінен займацца, проста ніводнага няма прафэсійнага чалавека. І яны нават, магчыма, і пытаньне толкам ня могуць паставіць. Такім чынам, калі яны мне скажуць нешта не іграць, на маё пытаньне “А чаму?”, думаю, настане гемараідальная паўза. Я ня ведаю ніводнага з дзяржчыноўнікаў у гэтай краіне, з якім быў бы кантакт, які б наогул захацеў яго. Ён жа мой слуга, а не я, так? Ён жа з маіх падаткаў жыве! Няхай ён мне пазвоніць, я яму раскажу... Не, не было! Па музыцы — не было. А ўсё астатняе — гэта іншая тэма.”
(Старповіч: ) “Я ня ведаю, пра такія факты ня чуў”.
(Падбярэскі: ) “Магчыма, адной з прычын няўвагі да айчынных выканаўцаў зьяўляецца той факт, што ім трэба плаціць аўтарскія. Вашыя станцыі гэта робяць у адносінах да беларускіх музыкантаў?”
(Старповіч: ) “На жаль, гэта ня мой абавязак, ня ёсьць кола маіх інтарэсаў, таму я не магу на гэты конт нічога сказаць”.
(Кузін: ) “У нас сытуацыя такая: зь беларускімі выканаўцамі мы на 100% працуем непасрэдна зь імі. Па “Крамбамбулі” з Вольскім была асабістая дамоўленасьць, як ён чысьціць правы з камітэтам, гэта it’s not my buisness там. Такая ж сытуацыя з ды-джэем Рэем і “Палацам”.
Што датычыць наогул, дык у нас ёсьць кантракт з камітэтам па аўтарскіх правах Беларусі. Дзяленьня на беларускіх выканаўцаў і замежных, такога сьвядомага, з рознымі цэньнікамі я маю на ўвазе, няма. Там Элтан Джон поруч са Скорыкавым”.
(Падбярэскі: ) “Калі паспрабаваць падсумаваць нашую гаворку, мы можам прыйсьці да наступнага вываду: на сёньняшні дзень, бадай, адзінай сур”ёзнай перашкодай на шляху зьяўленьня беларускай музыкі ў айчынным ФМ-эфіры эканамічныя ўмовы, якія ўжо, у сваю чаргу, дыктуюць тэхнічае абсталяваньне студыяў і, урэшце рэшт, дазваляюць альбо не дазваляюць мець на выхадзе нармальны якасны прадукт. Пытаньне толькі ў якасьці”.
(Кузін: ) “Усё проста насамрэч. З-за пастаяннай, без перапынку, стагнацыі беларускай эканомікі цуду ў асобна ўзятым спэктры яе — а шоў-бізьнес гэта таксама эканоміка, прычым, у чыстым выглядзе, таму што пласьцінка каштуе канкрэтныя грошы, і цуд у асобна ўзятай яе частцы адбыцца ня можа. Пакуль у нас усюды так, пакуль у нас няма інвэстыцыяў, у нас ня будуць купляць дыскі за 15 даляраў, а будуць купляць у піратаў за 2. А калі за 2, дык нічога не атрымае артыст. Не атрымае артыст, ён ня можа запісаць якасны трэк, таму што ў нас яго можна запісаць дрэнна за 50, а ў Маскве добра — за “штуку”, за тысячу даляраў. Усё іншае — я маю на ўвазе узровень нацыянальнай самасьвядомасьці і гэтак далей, і гэтак далей — такія рэчы, гэта как колер валасоў і памер вушэй: іх ня вытравіць.
Іншымі словамі: як будзе якасьць, дык усё будзе. А яна з грошыкамі прыходзіць”.
(Старповіч: ) “Абсалютна няма чаго дадаць. Гэта ўсё слушна і правільна пра гэта казалі ў папярэднія хвіліны размовы. Пакуль ня будзе нармальных эканамічных умоваў, пакуль ня будзе нармальнага аўтарскага заканадаўства, мы мець нічога ня будзем”.
(Кузін: ) “Прыклад побач ёсьць. Два півы: “Стары мельнік” і “Клінскае”. “Старый мельник” уклаў 28 мільёнаў даляраў, сабраў 42 рок-н-рольныя каманды. Што, “Мультфильмы” лепшыя за “Хаста ла филста”? “Ундервуд” лепшы за... Божа, якія ў нас маладыя добрыя каманды? “По глазам”? Глупства, горшыя, упэўнены! У кожным разе, гэта паняцьці аднаго парадку. Але тых катаюць па 48 рэгіёнах, плацяць ганарары, яны на гэтыя грошы пішуць песьні, працуюць. Толькі скончыўся “Старый мельник”, пайшло “Клинское”. Справа ня ў піве, справа ў грошах, якія сьвядома ўкладваюцца. І ўжо ўсё, ужо бегаюць: хлопцы, нам не патрэбны Энэмэн, у нас Дэцыл ёсьць, нам не патрэбны там... “Лінкі парк”, нам нармальна свае ж хлопцы такое ладзяць”.
(Кузін: ) “Вось вам і ідэя, вось і ўсё іншае там. А ў нас упершыню за там сем ці восем гадоў пачынаюць паціху рабіць зноў масавые шэсьці, на якіх, як заўсёды, тых, хто ахоўвае, больш, чым тых, хто туды можа прайсьці”.
(Падбярэскі: ) “Я хацеў бы нагадаць, колькі пасьля Нямігі стадыённых канцэртаў ня было?”
(Кузін: ) “Дык я пра што кажу?! Зь Нямігі вось першы канцэрт “А-ХА” — гэта першы выпадак з таго часу. Не, былі! Летась я вёў з Лолай Міляўскай канцэрт “За саюз”, там усё нармальна было: увесь стадыён амаль ў аднолькавай вопратцы сідзеў! Там праблем не магло быць”.
(Падбярэскі: ) “Апошняе пытаньне вось якое: магчыма, на кожнай з вашых станцыяў ёсьць праекты, намячаюцца ў будучым, якія зьвязаны з беларускімі выканаўцамі. Ёсьць такія ці не, калі гэта не камерцыйная таямніца?”
(Старповіч: ) “Я не магу сказаць, што на радыё “РОКС” ёсьць нейкія праекты з беларускімі музыкантамі. Ёсьць мой асабіста, а на радыё — не”.
(Кузін: ) “Я так сябя ад радыё не адрозьніваю, з-за пасады сваёй, ці што, можа быць, ня ведаю... Добры выраз: “Я і ёсьць радыё”... У нас была праграма “Мега-перцы”, якая была з “Комсомольской правдой”, беларускім выданьнем, яна пазыцыянавала беларускі рок-н-рол. Мы зьбіралі інфармацыю, але дадавалі яе, разбаўлялі расейскім, зусім невядомым. Зьявілася пасьля гэтага каманда з Магілёву - правінцыйная, нядрэнная — “Побережье”, такая вясёлая.
Гэта значыць, былі знаходкі. Але мінуў год, праграма мае тэрмін жыцьця. Яна скончылася. Так, бадай, і ўсе. Спроба была начную праграму рабіць з этна-музыкай, але яна, на жаль, прадавалася ніяк, гэта значыць, яе рэйтынгі ў адмоўную галіну апускаліся, хоць Лёня Нарушэвіч, “Тройца” ў нас у гасьцях былі”.
(Падбярэскі: ) “Дзякуй вам за гаворку. Я нагадаю, што ўдзельнікамі праграмы “Па-за тактам” былі сёньня ды-джэй радыё “РОКС” Адам Старповіч і генэральны прадусар, таксама ды-джэй “Альфа-радыё” Сяргей Кузін. Мне так думаецца, што сустрэча раскрыла нечаканыя аспэкты, таму хачу выказаць спадзяваньне на тое, што мы з вамі яічэ сустрэнемся ў эфіры радыё “Свабода”, скажам, праз год. Паглядзім, ці зьменіцца сітуацыя.
(Кузін: ) “Праз год?! Для Беларусі гэто так доўга!.. Дзякуй, пакуль!”
(Старповіч: ) “Будзем жывыя — сустрэнемся”.