Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАІЛ ЧЫГІР АБСКАРДЖВАЕ АБВІНАВАЧВАНЬНІ СУПРАЦЬ ЯГО


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Міхаіл Чыгір не пагадзіўся з рашэньнем Фрунзэнскага раённага суду і зьвярнуўся ў гарадзкі суд. Ён патрабуе адмяніць прысуд, паводле якога яго прызналі вінаватым у няўплаце падаткаў і асудзілі да 3-х гадоў зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады.

(Чыгір: ) “Мне налічылі падатак за тое, што фірма праплаціла мае тэлефонныя размовы, мой мабільны тэлефон. Расходы склалі амаль 4 тысяча даляраў. Мне залічылі ў даход аплату за вывучэньне ангельскай мовы. Я гэтых грошай не бачыў, яны былі пералічаныя таму чалавеку, які вучыў мяне 2 месяцы ангельскай мове, відавочна, ня правільна, але судзьдзя падтрымала падатковую інспэкцыю”.

Міхаіл Чыгір не прызнае сябе вінаватым і ў эпізодзе пра будаўніцтва новага офісу Белааграпрамбанку. Чыгір быў прызнаны судом вінаватым у судовай нядбайнасьці, у выніку чаго банк страціў больш за мільён даляраў. Аднак судзьдзя Варэнік гэтую справу зачыніла, бо скончыўся тэрмін даўніны. Экс-прэм’ер і ў гэтым ня згодны, настойвае на сваёй невінаватасьці:

(Чыгір: ) “Калі б я пагадзіўся, што прыпыняецца справа ў зьвязку з тэрмінам даўнасьці, то гэта можна было б зрабіць. Але гэта пагадзіцца з тым, што я вінаваты. Але я не вінаваты. Відавочна, што ні суд, ні сьледчыя не знайшлі парушэньняў з майго боку і вынесьлі беспадстаўнае рашэньне”.

Міхаіл Чыгір цяпер працуе кансультантам гандлёва-вытворчай фірмы АДЛ, ён сьцьвярджае, што ў яго з прычыны апошняга суду сарваўся прывабны кантракт з аўстрыйскай фірмай, якая хацела зь ім супрацоўнічаць, але пасьля была змушаная адмовіцца.

Міхаіл Чыгір заяўляе, што пасьля таго, як абароніць сваё імя ў гарадзкім ці вышэйшым судзе, ён прыцягне да судовай адказнасьці тых службовых асобаў, па чыёй віне сарваўся яго кантракт.

Таксама праз суд Чыгір паспрабуе зьняць абмежаваньні ў справе перасоўваньня. Ад 1999 году ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, і гэтае рашэньне пракуратурай дагэтуль не адмененае. Спадар Чыгір ставіць гэта ў адзін шэраг з забаронай цягам 5-ці гадоў займаць кіруючыя пасады і тлумачыць адбыванае палітычнай дзейнасьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG