Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДАТКОВЫЯ ІНСПЭКТАРЫ ПРАВЯРАЮЦЬ УДЗЕЛЬНІКАЎ СТРАЙКУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Міхал Стэльмак, Менск

Узьнік стыхійны сход.

(Голас 1: ) “Гэтыя ўсе пытаньні – не да нас. Мы – кантралюючыя ворганы. Законы мы не выдаем, - так яны і гавораць. Кожны дзень новыя бумажкі”.

(Голас 2: ) “У падатковай нас не папярэджвалі, што адкрываць, напрыклад, разьліковы рахунак. Яны апэлююць – у вас ёсьць касавы апарат, але няма разьліковага рахунку. Нас ніхто пра такое не папярэджваў”.

(Стэльмак: ) “Я зразумеў, што вы зараз напужаныя…”

(Голас 3: ) “Не напужаныя, а абураныя гэтай несправядлівасьцю”.

(Малочка Ларыса: ) “Чаму напужаныя? Бо самы мінімальны штраф, самае мінімальнае парушэньне – гэта 20 базавых ставак. Разумееце, пра якія лічбы ідзе гаворка?”

Прадпрымальніца Ларыса Малочка стала ахвярай учорашняга рэйду падатковых інспэктараў – праверкі гандляроў адбываюцца ня толькі ў “Купалаўскім”.

У выстаўным цэнтры “Паркінг” прадпрымальнікаў правярае падатковая інспэкцыя Савецкага раёну. Вось што распавёў прадпрымальнік Зьміцер Драздовіч, абвінавачаны ў парушэньні правілаў прадпрымальніцкай дзейнасьці:

(Драздовіч: ) “Адсутнасьць касавага апарату на пункце, што, паводле іх меркаваньня, зьяўляецца парушэньнем дзеючага заканадаўства. Гэта яны мне напісалі: “невыкананьне пастановы Савету Міністраў Беларусі і рашэньня Менгарвыканкаму пра парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў”.

Драздовічу загадана цягам бліжэйшых 5-ці дзён прыйсьці ў падатковую інспэкцыю для фінансавай справаздачы. Прадпрымальнікі зьвязваюць цяперашнія праверкі з удзелам у агульнанацыянальным страйку 31-га ліпеня, бо праверкі адбываюцца там, дзе меў месца пратэст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG