Вырашаецца і праблема фінансавага доўгу Ўкраіны Беларусі. Мяркуецца, што заўтра віцэ-прэм’еры ўрадаў Сяргей Сідорскі і Леанід Казачэнка падпішуць у Мазыры адмысловую дамову.
Прэм’ерам Навіцкаму і Кінаху такую дамову падчас чэрвеньскай сустрэчы ў Гомелі падпісаць не ўдалося. Бакі не змаглі ўзгадніць тады памер фінансавага доўгу.