Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Выданьне анталёгii прымеркаванае да 150-годзьдзя з дня сьмерцi караля Тайлянду Рамы ІІІ – выбiтнага рэфарматара, фiлёзафа i паэта. Выданьне зборнiку клясыкаў рамантызму падрыхтаваў i пераклаў творы паэт, прафэсар лiтэратуры Мантры Ўмавiянi. Два гады таму “Крымскiя санэты” Мiцкевiча ў ягоным перакладзе выйшлi ў Бангкоку асобным томiкам. Тады ж у сталiцы Тайлянду адбылася вечарына Мiцкевiчавай паэзii.

АЛЬБАНІЯ. У Альбаніi знойдзеныя самыя старажытныя ў Эўропе шахматы. Пры раскопках у бiзантыйскiм палацы ў культурным слоi антычнага гораду Бутрынта выяўленая шахматная фiгура. Знаходка выкананая з маржовага клыку. Пашкоджаньнi фiгуры нязначныя. Дасьледчыкi датуюць яе шостым стагодзьдзем нашай эры. Да нядаўняга часу лiчылася, што шахматы сталi папулярнымi сярод эўрапейскай элiты толькi праз 700 гадоў пасьля вынаходнiцтва гульнi на Ўсходзе. Аднак, гэтая знаходка, на думку кiраўнiкоў экспэдыцыi, арганiзаванай Унiвэрсытэтам Англii, сьведчыць, што эўрапейцы пачалi гуляць у шахматы не ў 12-м стагодзьдзi, а значна раней.

ЧЭХІЯ. У аўторак з галерэi “Злата Гуса” ў Празе зьнiкла карцiна Марка Шагала “Лесьвiца Якава”. Пра гэта заявiў уладальнiк палатна, дырэктар прыватнай тэлекампанii “Нова” Ўладзiмер Жэлезны. Палiцыя пакуль не паведамляе падрабязнасьцяў, аднак у чэскай прэсе паведамляецца, што падазраюцца ахоўнiкi ўладальнiка карцiны. Будынак разьмешчаны ў гiстарычным цэнтры Прагi i мае самую сучасную ахоўную сыгналiзацыю. Мiж тым, уладальнiкам карцiны, мэдыя-магнатам, таксама цiкавiцца палiцыя – летась ён быў абвiнавачаны за нявыплату мыты ў памеры сямi мiльёнаў чэскiх кронаў пры ўвозе ў краiну твораў жывапiсу, улучна са скрадзенай карцiнай Шагала.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Напярэдаднi 40-годзьдзя з дня сьмерцi Мэрылiн Манро ў Лёндане ладзiцца аўкцыён, на якi выстаўляюцца рэчы, што належылi знанай акторцы. Сярод лётаў – шаўковая сукенка i пярсьцёнак з дыямэнтам. Прадстаўнiкi аўкцыённага дому “Cooper Owen” спадзяюцца, што толькi за пярсьцёнак, на якiм выграваваная лiтара “М” атрымаюць найменей 4 тысячы фунтаў стэрлiнгаў. А сукенка, якую насiла акторка, можа быць прададзеная за 3 тысячы фунтаў.

ФРАНЦЫЯ. Французкi прадусэр парнаграфii выступiў у абарону гэтага жанру, назваўшы яго “культурнай каштоўнасьцю” ў адкрытым лiсьце, якi быў надрукаваны ў газэце “Лiбэрасьён” на знак пратэсту супраць плянаванай забароны на паказ порнафiльмаў па французкай тэлевiзii. Джон Рут у сваiм лiсьце пiша, што “аб’ектам порна зьяўляецца фiзычнае каханьне – тэма, якая паклiкала зьяўленьне шматлiкiх шэдэўраў жывапiсу, скульптуры i лiтаратуры”. Прыхiльнiкi правых i групы ў абарону сямейных каштоўнасьцяў выступаюць за ўхваленьне закону, якi забаранiў бы порна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG