Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХТО З ПАПЯРЭДНІКАЎ ЛУКАШЭНКІ НА ПАСАДЗЕ КІРАЎНІКА КРАІНЫ МЕЎ МУЗЭІ ПРЫ ЖЫЦЬЦІ?


Сяргей Навумчык, Прага

Як вядома, у Беларусі не было і да гэтага часу няма музэяў стваральнікаў БНР і яе старшыняў.

Кіраўнікі Савецкай Беларусі Чарвякоў, Галадзед, Панамарэнка музэў таксама ня мелі.

Першыя сакратары ЦК КПБ Мазураў, Машэраў, Кісялёў, Сльюнькоў, Сакалоў музэяў ня мелі. Аднак пры жыцьцйі Машэраву былі прысьвечаныя экспазыцыі ў музэі Вялікай Айчынай вайны ў Менску і ў краязнаўчым музэі у Расонах, дзе ёе партызаніў, а пасьля гібелі была створаная экспазыцыя ў Віцебскім пэдагагічным інстытуце, дзе калісьці Машэраў вучыўся.

Ня мелі і ня маюць ні музэяў, ні пэрсанальных экспазыцыяў Дземянцей, Шушкевіч і Грыб, якія займалі найвышэйшую службовую пасаду ў Беларусі пасьля прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Паводле закону, прэзыдэнты Злучаных Штатаў Амэрыкі пасьля сыходу ў адстаўку атрымліваюць магчымасьць пабудаваць так званую бібліятэку, дзе могуць экспанавацца і нейкія іхныя пэрсанальныя рэчы, аднак часьцей за ўсё гэтыя ўстановы выконваюць ролю дасьледніцкіх паліталягічных цэнтраў. Паўторым, што прэзыдэнцкія музэі ствараюцца толькі пасьля сканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Няпераўзыдзены рэкорд паводле колькасьці музэяў пры жыцьці належыць кіраўніку Паўночнай Карэі Кім Ір Сэну. Яму прысьвечаныя дзясяткі музэяў. На кожным месцы, дзе спыняўся Кім Ір Сэн, празь некалькі тыдняў ставілася адмысловая шыльда з цытатай ягонага выказваньня.

А за некалькі гадоў да сьмерці Кім Ір Сэна ў Пхеньяне пачаў узводзіцца маўзалей, куды потым і было перанесенае цела забальзамаванага стваральніка ідэяў “чучхэ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG