Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЛЬНЯ ЯК ЗДЫМАЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА ГАЛІВУДУ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Чужаземцы затаiлiся на вулiцах. Жаўнеры высочваюць тэрарыстаў на брукаваных вулiцах Старога Гораду. У дзень нараджэньня Гiтлера рэзыдэнт тэлефануе ў палiцыю i паведамляе, што нацысты ва ўнiформе вярнулi горад – болей як праз паўстагодзьзя пасьля таго, як гiтлераўскае войска пакiнула горад пры канцы другой усясьветнай вайны. І нарэшце – нямецкае войска спакойна займае Лiтву.

Вельмi дзiўна для краiны, якая моцна жадае далучыцца да NATO i Эўразьвязу, што гарадзкiя ўлады запрасiлi да сябе гуманоiдаў, тэрарыстаў i нават самога Атылу, дапамаглi разьмясьцiцца iм ў гатэлях i нават дапамагаюць iхным жахлiвым прыгодам у Вiльнi.

Галiвуд здымае ў лiтоўскай сталiцы кiно, карыстаючыся зь нiзкiх выдаткаў i тыповай архiтэктуры сучаснага эўрапейскага гораду, якая спалучае старасьвецкую архiтэктуру, брукаванкi з архiтэктурай савецкiх часоў. Да таго ж у такiх экстэр’ерах можна змадэляваць шмат iншых месцаў дзеяньня. Так лiчыць выканаўчы прадусар фiльму “Спэцыяльны атрад” Дэвiс Дуд – стужкi, сюжэт якой прадыктаваны падзеямi 11 верасьня i якая пачала здымацца ў Вiльнi ў траўнi. Вiленскi Стары Горад стаў фонам i для карцiны “Дыямэнтавая гiсторыя Гiзэлi” – драмы пра гэбрайскага лекара ў акупаванай Вугоршчыне.

Чым Лiтва прываблiвае кiнэматаграфiстаў са Злучаных Штатаў? Джозэф Саргэн, рэжысэр “Дыямэнтавай гiсторыi Гiзэлi”, кажа, што ў Лiтве здымаць кiно болей танна, а таксама эўрпейскай натурай, якую ў Галiвудзе спрабуюць змадэляваць, але не атрымлiваецца праўдзiва. Прыезд туды, дзе адбываюцца падзеi фiльмаў, аплатны.

Лiтоўская кiнастудыя сёньня стала базай для замежных здымачных групаў. Гiсторыю яе таксама можна прачытаць як сцэнар для фiльму. Заснаваная ў 1940 годзе, яна была фабрыкай прапаганды за Сталiным, пры Хрушчове дамаглася глытка свабоды i пачала здымаць нацыянальнае паэтычнае кiно. Зараз лiтоўскi ўрад фiнансуе стварэньне фiльмаў, але часткова з тых грошай, якiя атрымлiвае ад вытворчасьцi замежных фiльмаў. Майкал Флэнiган, прадусар “Спэцыяльных сiлаў” цьвердзiць, што гэта нясе карысьць абодвум бакам – адны атрымлiваюць грошы, iншыя эканомяць iх. Замежная валюта, падкрэсьлiваюць лiтоўскiя кiнэматаграфiсты, дае iм магчымасьць прадставiць айчыннае кiно шырокаму сьвету. Такiм чынам фiнансаваныя лiтоўскiя стужкi нават былi ўдзельнiкамi Канскага фэстывалю.

З другога боку, хоць зьнятыя ў Лiтве амэрыканскiя фiльмы i ня сталi мастацкiмi шэдэўрамi, але, прыкладам, мiнiсэрыял “Атыла” быў адным з найболей удалым у 2001 годзе ў амэрыканскай сетцы кабельнага тэлебачаньня i нават атрымаў узнагароду Амэрыканскага Таварыства Кiнэматаграфiстаў.

Яшчэ адну перавагу Лiтвы адзначаюць амэрыканскiя прадусары – яе кампактнасьць i надзейная транспартная сетка. У якiх бы мясьцiнах краiны не здымалiся эпiзоды, кiнагрупа лёгка i хутка вяртаецца ў вiленскiя гатэлi. Так, “Атыла” здымаўся ў лiтоўскай вёсцы, ад якой да кiнастудыi група магла даехаць за гадзiну. Тэлесэрыялы “Амазонкi i глядыятары” i “Ваяўнiчыя Анёлы”, у якiх дзеяньне адбываецца ў Сярэднявеччы, гэтаксама, як i “Новыя прыгоды Робiн Гуда” здымалiся ў лясной натуры ў ваколiцах Вiльнi.

Нягледзячы на шэраг выпадковых непаразуменьняў цi пэўны дыскамфорт, якi заўсёды суправаджае тых, хто стварае кiно за мяжой, бальшыня груп, якiя працавалi ў Вiльнi, зноў гатовыя туды вярнуцца. “Я еду туды. Разам са сваiмi калiфарнiйскiмi падушкамi”, – гаворыць прадусар Флэнiган.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG