Ён памёр 18 гадоў таму. Сёньня сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ сабраліся на Ўсходніх могілках, дзе пахаваны Ўладзімер Караткевіч, каб ускласьці кветкі й яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасьці таленавітаму пісьменьніку.
Як паведаміў Радыё Свабода сябра сойму КХП БНФ Валер Буйвал, гэта стала ўжо пэўнай традыцыяй для актывістаў партыі – штогод 25 ліпеня яны прыходзяць на магілу Ўладзімера Караткевіча.