Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУС ЗАКЛІКАЕ ДА АКЦЫІ ПРАТЭСТУ Ў ШАТЛЯНДЫІ


Алесь Грыневіч, Менск

Абодва атрымалі працу праз праграму ўраду Шатляндыі, заплаціўшы па 700 фунтаў. Цяпер яны могуць заставацца ў Шатляндыі толькі як турысты, бяз права працаваць.

Студэнты кажуць, што на фэрме ім плацілі значна менш за мінімальны шатляндзкі заробак, што іх усяляк дыскрымінавалі й прымушалі жыць у кепскіх умовах. “З намі абыходзіліся, як з рабамі”, — цытуе газэта словы Дзьмітрыя Чарнавасава. Звольненыя зьбіраюцца агітаваць замежных студэнтаў на іншых фэрмах далучыцца да кампаніі пратэсту і кажуць, што ім ўжо абяцала ў гэтым дапамагчы Сацыялістычная партыя Шатляндыі.

Гаспадар фэрмы Эндру Логан назваў усе абвінавачаньні з боку студэнтаў “лухтой” і сказаў, што яны папросту адмаўляліся працаваць як трэба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG